Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі
[[Файл:|200пкс]]
Herb Roch III.svg
Герб «Рох ІІІ»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 верасьня 1718
Трокі
Памёр 22 сакавіка 1772
Варшава
Род Пшазьдзецкія
Бацькі Аляксандр Пшазьдзецкі
Канстанцыя Аляксандра Камінская
Жонка Катаржына Агінская
Дзеці Міхал
Аўгуст Дамінік
Канстанцыя
Гэлена
Марыяна
Рэгаліі
Ордэн Белага арла

Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі (па-польску: Antoni Tadeusz Przezdziecki, 5 верасьня 1718, Трокі — 22 сакавіка 1772, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар вялікі літоўскі (17391750), падчашы вялікі літоўскі1750), рэфэрэндар вялікі літоўскі1752), падканцлер вялікі літоўскі1764); пасол на соймы (17401764), маршалак Трыбунала ВКЛ у 1739. Палкоўнік пяцігорскі і рэгімэнтар беларускай дывізіі (1764), фактычны кіраўнік генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ ў 1764. Трымаў Менскае, Пінскае, Блудзенскае й Дэмбскае (Dębsk) староствы. 3 жніўня 1757 у Варшаве быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З роду Пшазьдзецкіх гербу «Рох ІІІ» прыдомак Пежхаля, малодшы сын Аляксандра, кашталяна інфляндскага, і Канстанцыі Аляксандры Агінскай. Скончыўшы вучобу ў Віленскай акадэміі, ўжо на 21 годзе жыцьця пачаў грамадзкую дзейнасьць, будучы абраным праз Старадубскі павет, у якім валодаў па маці значнымі маёнткамі, дэпутатам на Трыбунал літоўскі, дзе ў тым жа годзе ўжо быў маршалкам. За працоўныя заслугі кароль Аўгуст ІІІ прызначыў яго пісарам вялікім літоўскім 22 жніўня 1739 году, пасьля сьмерці Людвіга Хамінскага. У 1744 годзе быў паслом на гарадзенскі сойм ад старадубскага павету. 1 верасьня 1750 году прасунуўся да падчашага вялікага літоўскага пасьля князя Гераніма Радзівіла, а 7 чэрвеня 1750 году стаў рэферэндарам вялікім літоўскім па сьмерці Дамініка Валовіча, і ўрэшце кароль Станіслаў Аўгуст даверыў яму на элекцыйным сойме ў 1764 годзе малую пячатку літоўскую, публічна аддаўшы гонар ягоным заслугам. Апроч таго, пазначаны ў тым жа годзе палкоўнікам пяцігорскім і рэгімэнтарам беларускай дывізіі.

Як падканцлер быў правай рукой канцлера, князя Міхала Чартарыйскага, зь якім яго зьвязвала моцнае сяброўства, і дбайным прапагандыстам рэформаў, задуманых «Фаміліяй». Быў адным з арганізатараў і сапраўдным лідэрам генэральнай канфэдэрацыі Вялікага княства Літоўскага ў 1764. Удзельнічаў у канвакацыйным сойме і выбарах караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 выступіў супраць адпраўленьня каронных войскаў супраць аддзелаў Барскай канфэдэрацыі. У жніўні 1770 ягоныя маёнткі былі сэквэстраваны расейскай адміністрацыяй.

Клапатлівы й руплівы гаспадар, ён значна павялічыў спадчыну праз куплю ў Сапегаў графства Заслаўскага (раней Заслаў быў у Пшазьдзецкіх у заставе ад Аляксандра Сапегі, ваяводы полацкага) з прылеглымі маёнткамі Волаўшчынай, Ломшынам і Вязынем. Туды ён перанёс сваю галоўную рэзыдэнцыю й заклаў сямейныя могілкі. Сьпярша ж у 1744 годзе ўспадкаеміў праз шлюбную сувязь з княжною Катаржынай Агінскай, дамай ордэну Крыжа Зоркападобнага, ваявадзічанкай троцкай, дачкой князя Тадэвуша Юзэфа й Ганны з князёў Вішнявецкіх, ваевадзічанкі віленскай, адной з унучак Міхала Сэрвацы, апошняга князя Вішнявецкага, трэцяй часткі ягонай калясальнай спадчыны, сярод іншых і ключ Чорны Востраў на Падольлі. Першым пачаў тытуляваць сябе графам «на Заслаўі і Чорным Востраве» па звычаі, які быў запазычаны ў саксонцаў.

Падканцлер памёр 28 сакавіка 1772 году, папярэдне запісаўшы 11 сакавіка тэстамэнт у Варшаве ў прысутнасьці запрошаных сьведкаў: Салагуба, ваяводы віцебскага, Гедэона Яленскага, старосты мозырскага, Прашынскага, падкаморага менскага, сакратара малой пячаткі ВКЛ. Сярод значнай лічбы легатаў (дароў) перш за ўсе заслугоўвае ўвагі штогадовы фундуш у 100 дукатаў, прызначаны Віленскай акадэміі на «praemia» за працы «pronunc найпатрэбных краіне, а менавіта: асноўнай эканоміцы, гандлю, народнаму праву, а таксама закранальных statum і дзяржаўную палітыку».

Меў двух сыноў і трох дачок. Пасьля сьмерці бацькі старшы сын Міхал пераехаў на Падольле, а малодшы Аўгуст Дамінік застаўся на Літве. Тры дачкі падканцлера былі славутыя як прыгажосьцю і розумам, так і добрым выхаваньнем, атрыманым ад іхняе цёткі Аляксандры з Чартарыйскіх, гетманавай Агінскай. Канстанцыя выйшла за Яўхіма Храптовіча, вялікага канцлера літоўскага, Гэлена, у будучым заснавальніца Аркадыі, за князя Міхала Гераніма Радзівіла, ваяводу віленскага, Марыяна за Ігнація Тызэнгаўза, старосьціча падольскага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]