Марцыян Трызна
Марцыян Трызна, невядомы мастак 1643 | |
Герб «Газдава» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1598[1] |
| Памёр | 17 траўня 1643[2][3] |
| Пахаваны | |
| Род | Трызны |
| Бацькі | Рыгор Трызна[d][4] Раіна Сапега[d][4] |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, дзяржаўны дзяяч |
Марцыян Трызна (? — 17 траўня або 2 жніўня 1643) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падканцлер вялікі літоўскі (ад 1641).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава», сын Рыгора і невядомай з Сапегаў. Брат Паўла Пятра, Гедэона Міхала і Мікалая. Паводле К. Нясецкага добра валодаў грэцкай мовай[5].
Канонік віленскі (ад 1620), адначасна пісар духоўны літоўскі (1628—1641), пробашч троцкі, геранёнскі, рэфэрэндар духоўны літоўскі (1631—1641), біскуп-каад’ютар віленскі (ад 1638), біскуп-суфраган беларускі (ад 1639)[6].
У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктаваньня Статуту Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складаньні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).
Памёр 17 траўня або 2 жніўня 1643. Пахавалі біскупа, згодна зь яго апошняй воляй, у касьцёле бэрнардынаў у Берасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 164.
- 1 2 3 Rachuba A. Tryzna Marcjan (пол.) // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 346.
- 1 2 Rachuba A. Tryzna Marcjan (пол.) // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 343.
- ↑ Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Трызны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 674.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0