Антоні Генрых Радзівіл
![]() Антоні Генрык Радзівіл. Люўр, 1797 | |
![]() Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1775 Вільня |
Памёр | 7 красавіка 1833 (57 гадоў) Бэрлін |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Міхал Геранім Радзівіл Алена з Пшазьдзецкіх |
Дзеці | Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл, Багуслаў Фрэдэрык Радзівіл[d], Эліза Радзівіл[d][1], Prince Ferdinand Radziwill[d][1] і Auguste Luise Wilhelmine Wanda Czartoryski[d][1] |
Дзейнасьць | кампазытар, палітык, службовая асоба, мэцэнат, філянтроп, музыка |
Антоні Генрых Радзівіл (13 чэрвеня 1775, Вільня — 7 красавіка 1833, Бэрлін) — кампазытар-аматар, сьпявак, мэцэнат. XII ардынат на Нясьвіжы, заснавальнік бэрлінскай лініі Радзівілаў.
Антоні Генрых Радзівіл — адзіны кампазытар, зь якім Ё. В. Гётэ супрацоўнічаў як лібрэтыст, перапрацаваўшы тэкст 1-й часткі сваёй паэмы ў опэрнае лібрэта і дапісаўшы на просьбу кампазытара спэцыяльна для опэры дадатковыя новыя фрагмэнты тэксту[2].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Міхала Гераніма, апошняга ваяводы віленскага, і Алены з Пшазьдзецкіх.
Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. Дзякуючы сямейнай традыцыі далучэньня да музыкі, ужо ў маладым веку набыў вядомасьць як віялянчэліст. З 1792 навучаўся ў Гётынгенскім унівэрсытэце, аднак у 1794 перабраўся ў Бэрлін.
У час Напалеонаўскіх войнаў дзейнічаў на карысьць пруска-польскага супрацоўніцтва. Дзякуючы сваяцтву з прускай дынастыяй у 1815 атрымаў пасаду намесьніка польскай аўтаноміі ў межах Прускага Каралеўства — Вялікага Княства Познанскага. Аднак функцыя намесьніка была амаль ганаровай ды не давала практычна ніякага ўплыву на становішча ў аўтаноміі.
У 1796 ажаніўся з дачкой брата караля Прусіі Фрыдрыха ІІ Вялікага — Фрыдэрыкай Даротай Люізай Гагэнцолерн, зь якой меў сыноў Вільгельма Паўла, Фэрдынанда Фрыдэрыка, Багуслава Фрыдэрыка і Ўладзіслава; дачок Элізу Фрыдэрыку Людвіку, Марту, Ванду Аўгусту і Вільгельміну.
Ягоная дачка Эліза Радзівіл(en) была першым каханьнем і нявестай першага нямецкага імпэратара Вільгельма І[3].
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар каля трыццаці камэрных вакальных твораў. Асаблівай увагі заслугоўваюць чатыры рамансы на вершы невядомых нямецкіх паэтаў.
Найбуйнейшы твор А. Г. Радзівіла — опэра «Фаўст» на тэкст Ё. В. Гётэ. Геніяльны паэт сам згадзіўся на супрацоўніцтва з кампазытарам у якасьці лібрэтыста. Пачынаючы з прэм’еры ў Бэрліне (1835) опэра доўгі час зь вялікім посьпехам ішла ў тэатрах Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Ангельшчыны.
На Беларусі фрагмэнты «Фаўста» ўпершыню паказала «Беларуская капэла» у Нясьвіжы (1995), а 20 ліпеня 1999 у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балету ў Менску адбылася яе прэм’ера. Спэктакль выклікаў цікавасьць публікі і атрымаў рэзананс у прэсе — на пастаноўку адгукнуліся амаль трыццаць выданьняў, у тым ліку і замежных[4].
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сьведчаньні пра кампазытарскі талент А. Г. Радзівіла пакінулі Ё. В. Гётэ, К. Цэльтэр і К. Лёвэ, Ф. Шапэн і Р. Шуман, крыху пазьней Ф. Ліст, У. Адоеўскі і іншыя.[4]
- У 1837 Станіслаў Манюшка вывучаў на занятках з рэктарам Бэрлінскай сьпеўнай акадэміі прафэсарам Карлам Фрыдрыхам Рунгенхагенам радзівілаўскага «Фаўста». Па вяртаньні дадому ў 1844 ён выдаў у Віленскім музычным выдавецтве Ю. Завадзкага асобныя нумары «Фаўста» ў сваёй клявірнай рэдакцыі[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Lundy D. R. Prince Antoni Henryk Radziwill // The Peerage (анг.)
- ^ «Упершыню гэты твор прагучыць на беларускай мове». Радыё Свабода. Праверана 22 траўня 2007 г.
- ^ Глеб Лабадзенка. У палацы Радзівілаў у Бэрліне жыў Бісмарк // Зьвязда : Газэта. — 8 сьнежня 2009. — № 232 (26590). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б 13 чэрвеня — 230 год з дня нараджэння А. Г. Радзівіла (1775-1833), палітычнага дзеяча, мецэната, кампазітара. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 22 студзеня 2011 г.
- ^ Віктар Скорабагатаў. Старонкі беларускага жыцця «Фаўста» Антона Разівіла. Kamunikat.org. Праверана 22 студзеня 2011 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Віктар Скорабагатаў. Беларускі «Фауст» // «Спадчына» № 1, 1995. С. 80—82.
- Віктар Скорабагатаў. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // «Мастацтва» № 4, 1995. С. 2—6.
- Віктар Скорабагатаў. Антоні Генрык Радзівіл // Зайгралі спадчынныя куранты. — Мн., 1998. С. 48—62.
- Алесь Марціновіч. Дух вольнасці: Антоні Генрык Радзівіл // У часе прасветленыя твары. — Мн., 1999. С. 187—203.
- Віктар Скорабагатаў. «Фауст» князя Радзівіла // «Роднае слова» № 9, 2000. С. 86—88.
- Віктар Скорабагатаў. Антоні Генрык Радзівіл // «Роднае слова» № 6, 1996. С. 137—139.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Антоні Генрых Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля. Гётэ, Радзівіл, «Фаўст». Kamunikat.org. Праверана 22 студзеня 2011 г.
- 13 чэрвеня — 230 год з дня нараджэння А. Г. Радзівіла (1775-1833), палітычнага дзеяча, мецэната, кампазітара. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 22 студзеня 2011 г.
|