Гомельскае староства
Выгляд
Гомельскае староства — дзяржаўнае ўладаньне ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтар — места Гомель.
Асноўныя падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1535: заснаваньне староства вялікім князем Жыгімонтам Старым як асобнага дзяржаўнага ўтварэньня ў складзе гаспадарскіх Падняпроўскіх воласьцяў.
- 1560: цэнтар староства, Гомель, атрымаў уласны герб.
- 1565: увайшло ў склад Рэчацкага павету Менскага ваяводзтва. У гэты час у склад староства, акрамя Гомлю, уваходзілі 32 вёскі пад кіраўніцтвам дзяржаўца. Асобнымі вёскамі валодалі непасрэдна мясцовыя баяры і шляхта. Вёска Пляса належала гомельскай Траецкай царкве, а вёска Сьлепка была падараваная Віленскаму касьцёлу сьв. Станіслава і ўвайшла ў склад ягонага маёнтку Стрэшын.
- 1640: у Гомельскае староства ўваходзіла 40 сёлаў з 202 дамамі. Яно было злучанае дарогай з Рагачовам.
- 1772: ліквідаванае ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Трусаў. Старадубская вайна // «Наша слова» № 39 (827), 12 кастрычніка 2007.