Габрыель Война

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габрыель Война
POL COA Trąby.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1 студзеня 1615
Род Грычыны-Войны
Бацькі Война Грычына

Габрыель Война (? — 1 студзеня 1615) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар сьвецкі і пісар вялікі літоўскі (15851589), падканцлер вялікі літоўскі1589)

Трымаў Мерацкае, Краснасельскае, Пянянскае і Опсаўскае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў гербу «Трубы», сын Войны Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Бэнэдыкта.

Браў удзел у вайсковых выправах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры вызваленьні Полацку (1579). Быў вялікім паслом караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 15901591.

Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 461.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]