Перайсьці да зьместу

Валовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валовічы
лац. Vałovičy
Герб Валовічаў
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Валовічы  — беларускі[1] шляхецкі род гербу Багорыя.

Пачынальнік роду — Ходка (Ходзька, Хведар), які ў першай палове XV стагодзьдзя жыў у Гарадзенскім павеце. Упершыню Валовічам названы Грынька Ходкавіч у грамаце 1499 году.

Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у XVI стагодзьдзі шмат хто прыняў кальвінізм, аднак у канцы таго ж стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва. Тады ж род падзяліўся на некалькі галінаў, адна зь якіх у 1798—1900 гадох мела графскі тытул (згасла)[2].

Па падзелах Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі занесьлі галіны роду ў VI і I часткі РК Менскае, Магілёўскае, Гарадзенскае й Ковенскае губэрняў[3].

Юры (?) Валовіч, гравюра XVII ст.

Ходка (Хведар; ?—?)

  1. Грынька (? — пасьля 1503), гараднічы гарадзенскі
    1. Іван (? — пасьля 1547), канюшы троцкі
    2. Лука (?—?), ключнік гарадзенскі
    3. Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян наваградзкі
    4. Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
      1. Астафей (каля 1520—1587), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — Фядора Сапяжанка
        1. Рэгіна
      2. Рыгор (?—1577), ваявода смаленскі
        1. Геранім (?—1636), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — да 1608 Альжбета з Гаслаўскіх
          1. Тэкля Ганна
        2. Андрэй (?—1614), староста жамойцкі
        3. Павал, староста гарадзенскі

Іншыя вядомыя з роду:

  1. ^ Грыцкевіч А. Валовічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 209.
  2. ^ Грыцкевіч А. Валовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 383.
  3. ^ Воловичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.