Перайсьці да зьместу

Мір (мястэчка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мір (Карэліцкі раён)»)
Мір
лац. Mir
Замак Ільлінічаў — Радзівілаў
Замак Ільлінічаў — Радзівілаў
Герб Міру Сьцяг Міру
Першыя згадкі: 1345
Магдэбурскае права: 27 сьнежня 1579
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Сельсавет: Мірскі
Плошча:
  • 3,63 км²
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 2339 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1596
Паштовы індэкс: 231444
СААТА: 4233857906
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′17″ пн. ш. 26°28′0″ у. д. / 53.45472° пн. ш. 26.46667° у. д. / 53.45472; 26.46667Каардынаты: 53°27′17″ пн. ш. 26°28′0″ у. д. / 53.45472° пн. ш. 26.46667° у. д. / 53.45472; 26.46667
Мір на мапе Беларусі ±
Мір
Мір
Мір
Мір
Мір
Мір
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мірмястэчка ў Беларусі, на рацэ Міранцы. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2339 чалавек[1]. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе МенскНаваградак.

Мір — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільлінічаў і Радзівілаў — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Сярод іншых славутасьцяў мястэчка вылучаюцца касьцёл Сьвятога Мікалая і царква Сьвятой Тройцы, помнікі архітэктуры XVI ст., што пацярпелі ад маскоўскіх перабудоваў у XIX ст., замкавы парк, некалькі капліцаў, забудова Рынку і Сынагогальнага двара.

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Мір. Географ Вадзім Жучкевіч лічыў, што гэтая назва, імаверна, утварылася ад слова сацыяльнага значэньня мір — 'калектыў удзельнікаў грамадзтва', часам раўназначнага паняцьцю грамады[2]. На думку Валянціна Калніна, тапонім мае зьвязкі з словам эмір (паводле найменьня вайскавода аддзелу ваяроў-татараў, што месьціліся тут). Згодна зь меркаваньнем Уладзіслава Сыракомлі, паселішча атрымала сваю назву паводле простага значэньня слова мір (у гэтай мясцовасьці магла праходзіць мяжа паміж Русьсю і Літвою, аднак невядомым застаецца факт складаньня тут хоць-якой мірнай дамовы)[3]. На думку некаторых дасьледнікаў, назва паселішча пайшла ад лацінскага слова mirum, што перакладаецца як 'цуд'[4].

Таксама вядома, што паселішчы вясковага тыпу ў X—XI стагодзьдзях у гістарычных хроніках (напрыклад Аповесьць мінулых часоў) завуцца пагостамі або мірамі (у лясной паласе)[5].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Мир… Меръ (1553 год)[6].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Мір датуецца 1395 годам[7], калі крыжакі на чале з Конрадам фон Юнгінгенам зруйнавалі паселішча. Па нападзе вялікі князь Вітаўт надаў двор Мір свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, які ў 1434 годзе будучы ўжо вялікім князем перадаў паселішча свайму паплечніку, кашталяну віленскаму Сеньку Гедыгольдавічу.

М. К. Радзівіл «Сіротка»

З 1486 году Мір знаходзіўся ў валоданьні Ільлінічаў, якія абнесьлі ўласны двор землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарогаў: Замкавая, Віленская, Менская і Слонімская. У 1520-я гады Юры Ільлініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўпамін пра які датуецца 1527 годам. У 1553 годзе мястэчка стала сталіцай Мірскага графства. Ільлінічы атрымалі графскі тытул ад імпэратара Фэрдынанда I[8]. У 1569 годзе, паводле тэстамэнту Ю. Ільлініча (малодшага), Мір перайшоў да М. К. Радзівіла «Сіроткі», які заснаваў тут Мікалеўскі касьцёл (1585 год) і Траецкую царкву (1595 год).

27 сьнежня 1579 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Міру Магдэбурскае права (няпоўнае). З 1589 году места знаходзілася ў складзе Нясьвіскай ардынацыі Радзівілаў, якія ў канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў узьвялі з трох бакоў тутэйшага замка бастыёны, з паўднёвага боку зрабілі сажалку, на поўнач ад бастыённых умацаваньняў заклалі рэгулярны італьянскі парк. У замку да ўяздной вежы дабудавалі перадбрам'е, на дзядзінцы пры паўночных і ўсходніх мурах у стылі Рэнэсансу ўзьвялі 3-павярховыя палацавыя карпусы, над замкавымі сьценамі надбудавалі галерэі з байніцамі[9].

За часамі вайны Маскоўская дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе казакі І. Залатарэнкі зруйнавалі Мір[8]. Па ваенных спусташэньнях на канец XVII ст. тут было 478 двароў, 4 рамесныя цэхі, працавалі рамесьнікі 49 спэцыяльнасьцяў[8]. У 1705 годзе пры Траецкай царкве Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў базылянскі манастыр. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) места пэўны час займалі войскі караля Швэцыі Карла XII. У 1-й палове XVIII ст. Радзівілы заснавалі тут палатняныя, суконныя і ткацкія майстэрні.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1828 годзе расейскія ўлады падаравалі яго Вітгенштэйнаў, з 1891 году — у валоданьні Сьвятаполк-Мірскіх.

На 1886 год у Міры дзеялі 2 царквы, 7 сынагогаў і мячэт, працавалі павятовая вучэльня, школа, паштовая станцыя, заезны дом і 74 крамы[10]. У 1893 годзе тут збудавалі вінакурны завод. У канцы ХIХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў у мястэчку праводзілася 2 буйныя кірмашы (у лютым і ў траўні), куды зьяжджаліся сяляне нават зь вёсак навакольля Менску[11].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Мір занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Сябры гуртка ТБШ зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і Пагоняй, 1930 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мір абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[12]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Мір увайшоў у склад Беларускай ССР[13]. 1—4 красавіка 1919 году адбылося антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога загінула 25 паўстанцаў і 30 бальшавіцкіх карнікаў[14]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Мір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. За польскім часам тут былі паштовая ўправа, мескі суд, 7-клясная школа.

Гурток ТБШ, 1930-я гг.

У 1939 годзе Мір увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам пасялковага савету і раёну Баранавіцкай, з 1954 году — Гарадзенскай вобласьці. 17 сьнежня 1956 году Мірскі раён скасавалі. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 2000 годзе Мірскі замак улучылі ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 2002 годзе тут прайшло сьвята «Дзень беларускага пісьменства». З 2003 году штогод пачаў праводзіцца Рэгіянальны фэст мастацтваў «Мірскі замак». 24 сьнежня 2008 году на аснове пасёлку гарадзкога тыпу ўтварылі «аграгарадок»[15]. 16 студзеня 2014 году Мірскі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[16].

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 1664 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 763, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 886, жабракоў 16[17]; 1885 год — 4 тыс. чал.[18]; 1886 год — 5,4 тыс. чал.; 1897 год — 5401 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1936 год — 6 тыс. чал.; 1998 год — 2,6 тыс. чал.[19][20]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 2,5 тыс. чал.; 2007 год — 2,5 тыс. чал.; 2008 год — 2,4 тыс. чал.; 2009 год — 2310 чал. (перапіс)[21]; 2015 год — 2237 чал.[22]; 2016 год — 2250 чал.[23]; 2017 год — 2305 чал.[24]; 2018 год — 2339 чал.[1]

У Міры працуюць сярэдняя школа і дзіцячы садок.

У зьвязку зь міжнароднымі патрабаваньнямі да якасьці рэстаўрацыі замка тут адкрылася адзіная ў Беларусі вучэльня рэстаўратараў: Мірская дзяржаўная мастацкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных працаў.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Слонімская вуліца
Жухавіцкая вуліца
17 верасьня вуліца Менская вуліца
Мірская вуліца
17 верасьня плошча Рынак пляц
Кірава вуліца Высокая вуліца
Ленінградзкая вуліца Завальная вуліца
Ленінградзкі завулак Гуменная вуліца
Маскоўская вуліца Глухая вуліца
Піянэрская вуліца Падольная вуліца
Падол вуліца
Бровары вуліца
Савецкая вуліца Фальваркавая вуліца
Танкістаў вуліца Татарская вуліца[25]
Чырвонаармейская вуліца Віленская вуліца
Нясьвіская вуліца[26]
Касьцельная вуліца[27]

Гістарычныя мясьцовасьці Міру: Старое Места, Менскае і Слонімскае прадмесьці.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

  • РУП «Мірскі сьпіртзавод»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мірскі замак. Раньняя вясна

У мястэчку працуе філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі «Замкавы комплекс Мір». Частку замка прыстасавалі пад разьмяшчэньне гасьцініцы (10 нумароў, зь іх 4 — двухмясцовых, 1 — апартамэнты). Памяшканьні абсталявалі сыстэмамі інтэлектуальнага дому, што дазваляе праводзіць на базе замка мерапрыемствы на найвышэйшым узроўні.

Замак на купюры ў 50 тысячаў беларускіх рублёў

Сіламі энтузіяста-аматара таксама створаны прыватны музэй — сядзіба-музэй «Мірскі пасад», якая разьмяшчаецца, паводле ўладальніка, у будынку той самай карчмы, дзе Ўладзіслаў Сыракомля напісаў свой верш «Паштальён» (1844 год) на падставе пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым стаў папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…». Экспазыцыя музэю прадстаўляе гісторыю мястэчка, сапраўдную мэблю з замка, а таксама побытавую культуру мірскіх насельнікаў розных канфэсіяў.

Памятная манэта «Мірскі замак»

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Мячэт (XVIII ст.)
  • Палац Сьвятаполкаў-Мірскіх (XIX ст.)
  • Ратуша

Помнікі сакральнай архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 234—235.
  3. ^ О происхождении названия поселка Мир (рас.). Исторический проект Мир-Несвиж.comПраверана 5 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ Кузьміч М. Няхай яблыні ў Міры цвітуць! // Народная газета. № 159 (4827), 26 жніўня 2008 г.
  5. ^ Александровіч Р. Татарскі след у назвах зямлі беларускай // Беларусь у ХХ стагоддзі. Вып. 3. — Менск: 2004.
  6. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 168, 172.
  7. ^ Решение Кореличского районного Совета депутатов от 22 декабря 2006 г. №125 «Об утверждении программ социально-экономического развития поселков городского типа Кореличи и Мир на 2006—2010 годы»
  8. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 352.
  9. ^ Калнін В. Мірскі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 314.
  10. ^ Гурын М. Мір // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 205.
  11. ^ Улашчык М. Выбранае / Уклад. А. Каўка, А. Улашчык. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 86.
  12. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  13. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  14. ^ Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. — Вільня: Gudas, 2007.
  15. ^ Решение Кореличского районного Совета депутатов от 24.12.2008 № 92 «О преобразовании деревни Оюцевичи и городского поселка Мир Кореличского района в агрогородки»
  16. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 277(недаступная спасылка) (рас.)
  17. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  18. ^ Jelski A. Mir // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 485
  19. ^ Гурын М. Мір // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 204.
  20. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 460.
  21. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  25. ^ Раманава І., Махоўская І. Мір: Гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары. — Вільня: ЕГУ, 2009. С. 17.
  26. ^ Трафімовіч А. У Міры ўсталёўваюць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц // Радыё Свабода, 24 жніўня 2016
  27. ^ Раманава І., Махоўская І. Мір: Гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары. — Вільня: ЕГУ, 2009. С. 142.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]