Эмір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Эмір (па-арабску: امير‎) — пасада ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі. Мае найвышэйшае значэньне. Загады эміра зьяўляюцца абавязковымі для іншых ніжэйстаячых эміраў: эміраў абласьцей (вілаетаў). Пасада зьяўляецца выбарнай і пажыцьцёвай. Датэрміновае звальненьне можа быць толькі за злачынства, або грэшныя ўчынкі найвышэйшага правадыра.

Каўкаскі эмірат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым эмірам быў Доку Ўмараў. Гэта адбылося ў кастрычніку 2007 году. Пасьля яго сьмерці 7 верасьня 2013 году пасада не была нікім занятая. 18 сакавіка 2014 году было абвешчана, што эмірам стаў Алясхаб Кебекаў.