Мірскі раён
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Мірскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1940—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Мір. Тэрыторыя 0,7 км² (1941 год).
Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Гарадзенскай) вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году падзелены на Мірскі пасялковы савет і 12 сельсаветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабадзкі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі с/с.
17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёну.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 209