Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стаўпе́цкі паве́т (па-польску: Powiat stołpecki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1921—1940 гг. у Наваградзкім ваяводзтве Польшчы, у 1939—1940 гг. у БССР. Галоўнае места — мястэчка Стоўпцы.
Утвораны ў канцы 1920 г. на частцы тэрыторыі былога Менскага павета, акупаванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмінаў: Засульскую, Заслаўскую, Івянецкую, Пяршайскую, Ракаўскую, Сьвержанскую, Стаўпецкую. З 4 лютага 1921 г. у Навагрудзкім ваяводзтве. У 1923 г. уключаў 8 гмін: Валмянскую, Засульскую, Івянецкую, Навасьвержанскую, Пяршайскую, Ракаўскую, Рубяжэвіцкую, Стаўпецкую. 13 студзеня 1926 г. Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўпецкага павету далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 траўня 1930 г. Налібоцкая гміна з суседніх паветаў. У верасьні 1939 г. павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 г. у БССР, з 4 сьнежня ў Баранавіцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 г. павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўпецкім раёнамі.