Флярыян Бохвіц
адвакат (Наваградзкая асацыяцыя адвакатаў) | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 4 траўня 1799 Мір |
Памёр | 9 жніўня 1856 |
Пахаваны | |
Род | Бохвіцы |
Бацькі | Рамуальд Бохвіц Анэлія Борзабагатая |
Жонка | Паўліна Маеўская |
Дзеці | Ян Отан Бохвіц, Раман Бохвіц, Люцыўш Бохвіц |
Дзейнасьць | пісьменьнік, адвакат, філёзаф |
Флярыян Бохвіц (4 траўня 1799, Мір, цяпер Карэліцкі раён — 9 жніўня 1856, Вошкаўцы, цяпер Фларыянаў) — польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька Рамуальд Бохвіц быў пратэстантам, маці, Анелія Борзабагатая — каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.
Навучаўся ў школе дамініканаў у Нясьвіжы. Скончыў юрыдычныя факультэты Кіеўскага і Віленскага ўнівэрсытэтаў.
Працаваў адвакатам у Наваградку. Уваходзіў у Наваградзкую асацыяцыю адвакатаў.
Ажаніўся з Паўлінай Маеўскай, стрыечнай пляменніцай маці Адама Міцкевіча. У 1838 набылі ў Чарнецкіх маёнтак Вашкоўцы (цяпер Фляр'янаў, Ляхавіцкі раён), дзі і жыў разам зь сям’ёю да сваёй сьмерці. Яго маёнтак наведвалі знакаітыя літаратары і філёзафы.
Выдаў шэраг літаратурных і філязоўскіх твораў на польскай мове.
Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960-70-я магіла Бохвіца разрабаваная. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy ня знойдзены. Знаходзіцца пад аховаю дзяржавы. Нягледзячы на гэта, у 2003 годзе магіла зьнішчана і ў той самы год на ёй зьявіліся новыя пахаваньні.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Obraz myśli : na pamiątkę exystencyi mojej, żonie i dzieciom — «Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям», 1838, Вільня (другое выданьне выйшла ў 1839 годзе)
- «Выява маёй думкі пра мэты існаваньня чалавека» (Вільня, 1841)
- Zasady myśli i uczuć moich — «Асновы маіх думак і пачуцьцяў» (1842)
- Pomysły o wychowaniu człowieka — «Думкі пра выхаваньне чалавека» (Вільня, 1847)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сканы выданьняў Бохвіца(недаступная спасылка)