Перайсьці да зьместу

Пётар Гедыгольдавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сенька Гедыгольдавіч»)
Пётар Сенька Гедыгольдавіч
лац. Piotar Sieńka Giedygoldavič

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Памёр красавік 1451
Род Гедыгольдавічы[d]
Бацькі Юры Гедыгольд

Пётар Сенька Гедыгольдавіч (? — красавік 1451) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1429), намесьнік смаленскі (1447—1451), кашталян віленскі (1451).

Валодаў маёнткамі Вішневам, Волмай, Дзераўнай, Каменем, Налібакамі, Радашкавічамі ў Менскім павеце, Мірам і Сьвержанем у Наваградзкім павеце[1]

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Senkonis Gedigildi [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[2]; Szyenko Gyedigoldovycz (28 траўня 1434 году)[3]; Senko Gedigoldowicz (27 лютага 1434 году)[4]; Семен Кгедикговдович (1440—1444 гады)[5]; Сен(ь)ко Кгедкгольдович (1440—1451 гады)[6]; Сенько Кгедикголдович, Сенко Кгедкгольдовичъ або Семенъ Кгедикголдовичъ (1440—1492 гады)[7]; Сенько Дедикгодович (1444—1459 гады)[8]; Семен Кедикголдович (27 сакавіка 1451 году)[9]; Siemion Giedygoldowicz castellanus Vilnensis (7 красавіка 1451 году)[10]; Petrus Sienko Giedygoldowicz (1477 год)[11]; Senko Giedigoldowicz (8 сакавіка 1485 году)[12]; Petrus alias Szenko Gyedygoldowicz (1485 год)[13]; служилъ пану Сенку Дедикгалдовичу (9 траўня 1510 году)[14].

Зь літоўскага баярскага роду, сын Юрыя Гедыгольда. Прыклаў да актаў Гарадзенска-Троцкай уніі (1432—1432) уласную пячаць з гербам «Ляліва».

У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам быў сярод пасольства ў Рым у справе каранацыі Вітаўта.

Фундаваў касьцёлы ў Вішневе і Радашкавічах.

Ажаніўся зь Мілохнаю, дачкой Кезгайлы Валімонтавіча.

У сваёй лацінамоўнай грамаце, дадзенай 7 красавіка 1451 году касьцёлу ў Радашкавічах, упамінуў «народныя» тэрміны «намесьнік» (capitaneus alias namiestnik) і «ўстаў» (alias ustaw)[10], а ў грамаце ад 9 красавіка 1451 году на заснаваньне касьцёла ў Вішневе ўпамінуў зямлю «з пашняй» (cum agro alias z pasznia) і лугі, «па-народнаму» называныя «сенажаці» (prata alias sianozaczy)[15]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[16].

Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным гатычным надпісам[17]:

…i ∗ de ∗ wisch…ow
  1. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 522.
  2. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  3. ^ Грамота в.к.л. Сигизмунда Кейстутовича для Семена Гедигольдовича на двор Мир (1434), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  5. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 195.
  6. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 182.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23, 29, 38, 52, 53.
  8. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 216.
  9. ^ Грамота виленского каштеляна Семена Гедигольдовича для Анны Бутримковны на двор Мир (1451), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  10. ^ а б Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 229.
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 145.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 400.
  13. ^ Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  14. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 25.
  15. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 177.
  16. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
  17. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.