Зальман Шазар
| Зальман Шазар лац. Zalman Šazar | |
| זלמן שז"ר | |
| 3-ці Прэзыдэнт Ізраілю | |
|---|---|
| 21 траўня 1963 — 23 траўня 1973 | |
| Папярэднік | Іцхак Бэн-Цьві |
| Наступнік | Эфраім Кацыр |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 22 сьнежня 1889[1] Мір, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр | 5 кастрычніка 1974[2][3][4] (84 гады) Ерусалім, Ізраіль |
| Партыя | Паалей Цыён Мапаі |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Рахель Кацнельсон[d] |
| Узнагароды | |
За́льман Шаза́р (па-габрэйску: זלמן שז"ר, пры нараджэньні Шнэер За́льман Рубашо́ў, або Зальман Львовіч Рубашоў; 24 лістапада 1889, Мір, цяпер Гарадзенская вобласьць — 5 кастрычніка 1974, Ерусалім, Ізраіль) — ізраільскі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт, палітык, трэці прэзыдэнт Ізраілю. Публіцыстыку, мастацкую прозу і паэзію пісаў на іўрыце і ідышы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў мястэчку Мір (цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вучыўся ў вядомых унівэрсытэтах Нямеччыны й Францыі. У 1911 годзе ўпершыню пабываў у Палестыне. Пасьля гэтага стаў актыўным прапагандыстам стварэньня незалежнае габрэйскае дзяржавы. Шазар быў абраны ў кіраўнічыя органы сіянісцкага руху, а пасьля пераезду ў Палестыну ў 1924 — у кіраўніцтва Гістадруту (Усеагульнай Фэдэрацыі працоўных Ізраілю).
Зальман Шазар быў міністрам адукацыі і культуры, сябрам праўленьня Габрэйскага агенцтва (Сахнута), начальнікам аддзелу адукацыі і культуры Сусьветнай Сіянісцкай арганізацыі. 21 траўня 1963 году Зальман Шазар стаўся трэцім прэзыдэнтам дзяржавы Ізраіль.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ חה"כ שניאור זלמן שזר (רובשוב) — Кнэсэт.
- ↑ Zalman Shazar // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Salman Schasar // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Salman Schasar // Munzinger Personen (ням.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прэзыдэнты нараджаюцца на Берасьцейшчыне й Гарадзеншчыне (рас.). Ізраільскі партал «Саюз» (1999). Праверана 23 жніўня 2009 г.
| ||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 22 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Выпускнікі Страсбурскага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі Бяліка
- Ганаровыя дактары Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме
- Ганаровыя грамадзяне Ерусаліму
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Сіяністы
- Прэзыдэнты Ізраілю
- Ізраільскія палітыкі
- Беларускія жыды
- Выхадцы зь Беларусі ў Ізраілі
- Памерлі ў Ерусаліме