Раман Тармола-Мірскі
Раман Тармола-Мірскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1936 |
Памёр | 25 чэрвеня 2011 (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, сцэнарыст |
Узнагароды |
Раман Якубавіч Тармола-Мірскі (4 красавіка 1936, Мір, Карэліцкі раён — 25 чэрвеня 2011) — беларускі паэт, сцэнарыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і рамесьніка. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў старэйшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзелу, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, камэнтатарам па літаратуры і мастацтву Беларускага тэлебачаньня. З 1977 году сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 году — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачаньня.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя творы публікавалі ў 1957 годзе («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленьне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное — зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасьць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).
Напісаў сцэнарыі дакумэнтальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зьняты ў 1973 годзе), «Я не самотны… Максім Багдановіч» (зьняты ў 1982 годзе), тэлеспэктаклю «Зачараваны Валерка» (пастаўлены ў 1976 годзе).
У 2000-м годзе выйшаў у сьвет апошні зборнік паэзіі «Прычасьце».
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова У 1996 годзе за вершы ў «Полыме» і «ЛіМе» (з кнігі вершаў «Прычасьце»).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раман Якубавіч Тармола-Мірскі // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Беларускія сцэнарысты
- Беларускія паэты
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту