Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Тройцы (Мір)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква па маскоўскай перабудове
Траецкая царква па маскоўскай перабудове
Краіна Беларусь
Мястэчка Мір
Каардынаты 53°27′08.17″ пн. ш. 26°44′08.4″ у. д. / 53.4522694° пн. ш. 26.735667° у. д. / 53.4522694; 26.735667Каардынаты: 53°27′08.17″ пн. ш. 26°44′08.4″ у. д. / 53.4522694° пн. ш. 26.735667° у. д. / 53.4522694; 26.735667
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня XVI ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Міры. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1695 годзе з фундацыі Мікалая Радзівіла «Сіроткі» ў Міры збудавалі драўляную царкву. На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў драўляны будынак замянілі на мураваны. Аўтарства праекту помніка прыпісваюць Я. М. Бэрнардоні[1]. У 1705 годзе пры царкве з фундацыі Караля Станіслава Радзівіла пачаў дзеяць манастыр базылянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць, аднак у 1824 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі манастыр. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Па пажары 1865 году царкву перабудавалі ў маскоўскім стылі і наноў асьвяцілі 9 чэрвеня 1868 году.

За савецкім часам царква не зачынялася.

Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта была 1-нэфавая базыліка з трансэптам, да якога далучаецца глыбокая паўкруглая апсыда. Даўжыня трансэпта роўная даўжыні нэфа. Уваход у царкву быў празь невялікі бабінец. Будынак асьвятляўся лучковымі вокнамі (2 на баках нэфа і 3 на тарцах трансэпта).

У выніку маскоўскай перабудовы над бабінцам збудавалі 3-ярусную вежу-званіцу (васьмярык на 2 чацьверыках) з мураваным першым паверхам, драўлянымі 2-м і 3-м ярусамі, завершаную 8-гранным шатровым дахам з купалам-цыбулінай на глухім барабане[2]. Апроч таго, над асноўным аб’ёмам паставілі 5 несапраўдных купалаў-цыбулінаў. Асноўны аб’ём накрылі 4-схільным, апсыду — паўавальным, бабінец — 2-схільным дахамі. Вокны парарабілі пад круглыя і прастакутныя з аркавымі завяршэньнямі. У месцы злучэньня нэфа і трансэпта ўладкавалі сходы.

Гістарычныя здымкі і графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская, 2
  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 353.
  2. ^ Чарнатаў В. Мірская Троіцкая царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 347

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000320