Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Георгія (Мір)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
КраінаБеларусь
МястэчкаМір
Каардынаты53°27′18,73″ пн. ш. 26°28′39,65″ з. д.HGЯO
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятога Георгія на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Міры. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы мястэчка, на могіках пры Замкавай вуліцы. Дзее як прыпісная да Мірскай Траецкай царквы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Мураваную могілкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Міры збудавалі ў 1910 годзе.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кубападобны аб’ём, да якога далучаюцца прастакутныя ў пляне апсыда і прытвор. Шатровы дах завяршаецца 4-гранным драўляным барабанам з купалам-цыбулінай, прытвор — шчытом з 2 аркавымі праёмамі. Уваход вылучаецца аркавым праёмам у кілепадобным абрамленьні. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкаруюцца нішамі і рэльефнымі крыжамі[1].

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Юрыя або Юр'еўская царква
  1. Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]