Перайсьці да зьместу

Ліепая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лібава»)
Лібава
лат. Liepāja
Герб Лібавы Сьцяг Лібавы
Першыя згадкі: 1253
Магдэбурскае права: 1625
Краіна: Латвія
Рэгіён: Курзэмэ
Мэр: Улдзіс Сэскс
Плошча: 60,4 км²
Вышыня: 14 м н. у. м.
Унутраны падзел: 11 раёнаў
Насельніцтва (2016)
колькасьць:  78 144 чал.[1]
шчыльнасьць: 1293,77 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовыя індэксы: LV-3403, LV-3405, LV-3407, LV-3409, LV-3412, LV-3414, LV-3416, LV-3417
Код ATVK: 0170000
Геаграфічныя каардынаты: 56°30′30″ пн. ш. 21°0′40″ у. д. / 56.50833° пн. ш. 21.01111° у. д. / 56.50833; 21.01111Каардынаты: 56°30′30″ пн. ш. 21°0′40″ у. д. / 56.50833° пн. ш. 21.01111° у. д. / 56.50833; 21.01111
Лібава на мапе Латвіі
Лібава
Лібава
Лібава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.liepaja.lv

Ліба́ва (па-латыску: Liepāja) — горад у Латвіі на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Трэці паводле велічыні горад Латвіі і найбольшы ў Курляндыі. Насельніцтва — 78 000 чалавек (2016). Значны незамярзальны порт, вядомы ў Латвіі як «места, дзе нараджаецца вецер» з-за пастаяннага марскога брызу.

Лібава ляжыць на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў паўднёва-заходняй частцы Латвіі, ля самага заходняга пункту краіны. Гандлёвы канал, які злучае Балтыйскае мора зь Лібаўскім возерам, падзяляе места на паўднёвую і паўночную часткі, альбо Старое места (лат. Vecliepāja) і Новае места (лат. Jaunliepāja) адпаведна. Цэнтар гораду знаходзіцца ў паўднёвай частцы, якая, хоць завецца старэйшай, болей разьвітая. Тут разьмешчаная большасьць адміністрацыйных і культурніцкіх установаў, а таксама месцы адпачынку.

На поўначы места даходзіць да каналу Кароста (лат. Karostas kanāls). Аднайменная мясьціна цяпер увайшла ў склад Лібава. Найбліжэйшае места — Гробіня — знаходзіцца за 10 км у кірунку Рыгі. Адлегласьці да іншых значных местаў: 110 км на поўнач да Клайпеды, 115 км на поўнач да Вэнтсьпілсу, 100 км на ўсход да Салдусу, 200 км на ўсход да Рыгі.

Лібава была заснаваная як гандлёвая калёнія на месцы курскага рыбацкага паселішча на рацэ Ліве ў 1253. У XV стагодзьдзі тут праходзіў гандлёвы шлях з Амстэрдаму ў Маскву, але да 1520 рака стала вельмі плыткай для мараходзтва, і разьвіцьцё Лівы спынілася.

У 1560 г. Готгард Кетлер аддаў Ліба́ў у арэнду прускаму герцагу Альбэрту за 50 000 гульдэнаў. Толькі ў 1609 па шлюбе Соф’і Гагенцолерн зь Вільгельмам Кетлерам тэрыторыя вярнулася Прускаму герцагству.

У 1625 г. горад атрымаў Маґдэбурскае права ад князя Фрыдрыха Кетлера Курляндзкага (пацьверджанае ў 1626 г. каралём Рэчы Паспалітае Жыгімонтам Вазам). У 1649 у «Historia Lettica» ўпершыню згаданая назва Ліепая.

У 1697—1703 быў прарыты канал да мора і збудаваны порт. У 1701, падчас Вялікай Паўночнай вайны, Ліепая была заваяваная Карлам XII, аднак у канцы вайны вярнулася пад уладу Рэчы Паспалітай. У 1710 ад эпідэміі чумы памерла амаль траціна жыхароў.

Разам з усёй Курляндыяй Ліепая трапляе ў 1795 годзе ў склад Расеі, дзе ўвайшла ў склад Курляндзкай губэрні.

У 1861—1868 быў рэалізаваны праект па рэканструкцыі Лібаўскага порту, пабудаваны маяк і хвалярэзы. У 1877—1882 выходзіла першая лібаўская латыскамоўная газэта. У 1871 адкрытая Лібава-Ковенская чыгунка, у 1876 — Лібава-Роменская. Места стала значным портам Расейскай імпэрыі, да 1900 року празь яго праходзіла 7% экспарту.

На загад Аляксандра III вакол Лібавы была збудаваная крэпасьць, а ў пачатку XX стагодзьдзя на паўночнай ускраіне разьмешчаная вайсковая база. Дзеля вайсковых мэтаў быў вырыты асобны порт. Тут пачала дзейнічаць першая ў Расеі трэніравальная каманда па кіраваньні падводнымі лодкамі. Усё гэта паўплывала на скачок колькасьці жыхароў, якая за 60 гадоў павялічылася ад 10 да 100 тысячаў чалавек.

У студзені 1915 Лібаву бамбілі нямецкія дырыжаблі. 7 траўня 1915 яна занятая кайзэраўскімі войскамі. Па вайне Латвія здабыла незалежнасьць, а Лібава на кароткі час стала сталіцай, калі пераходны ўрад Карліса Улманіса пакінуў Рыгу. З 1918 Лібава перайменаваная ў Ліепаю.

У 1940 Латвія была далучаная да складу СССР. У 1941 Ліепая стала адным зь першых местаў, захопленых з пачаткам апэрацыі «Барбароса». Нацысты разам з латыскімі калябарантамі зьнішчалі жыдоў, якіх жа вайны тут пражывала каля 7000. Да канца вайны дажылі ня больш за 30 зь іх. Большасьць будынкаў і прадпрыемствы былі разбураныя падчас вайны. 9 траўня 1945 Лібава акупаваная Чырвонай арміяй.

У паваенны час Лібава была закрытым горадам, на ўезд у яго патрабаваўся адмысловы дазвол. Тут дзейнічада марская база Балтыйскага флёту і склад ядзернае зброі. Колькасьць пэрсаналу вайскова-марской базы дасягала 26 000 чалавек, у 1967 усе камэрцыйныя рэйсы ў порт былі спыненыя.

У 1977 року Ліепая ўзнагароджаная ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі за гераічную абарону супраць нацысцкай Нямеччыны ў 1941. З хуткім ростам насельніцтва была заснаваныя 5 новых мікрараёнаў з стандартнымі панэльнымі жалезабэтоннымі павярховікамі.

Пасьля вяртаньня незалежнасьці Латвіі порт Лібавы быў адкрыты наноў, апошнія расейскія вайскоўцы зьехалі ў 1994 року.

Горад мае два порты, гандлёвы і вайсковы (Кароста). За савецкім часам Ліепая была важным вайскова-марскім апорным пунктам. Перад Другой сусьветнай вайной порт быў для гораду брамаю ў сьвет.

Сёньня частка Лібавы мае характар асаблівае эканамічнае зоны. Міжнародны аэрапорт Ліепая — адзін з трох міжнародных аэрапортаў Латвіі.

Асноўная прамысловасьць — сталевырабнік «Liepājas Metalurgs» і вытворчасьць бялізны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]