Перайсьці да зьместу

Рагонішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагонішкі
лац. Rahoniški / Ragoniški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Пастаўскі
Сельсавет: Лынтупскі
Насельніцтва: 2 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2155
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°1′13.1″ пн. ш. 26°15′21.3″ у. д. / 55.020306° пн. ш. 26.255917° у. д. / 55.020306; 26.255917Каардынаты: 55°1′13.1″ пн. ш. 26°15′21.3″ у. д. / 55.020306° пн. ш. 26.255917° у. д. / 55.020306; 26.255917
Рагонішкі на мапе Беларусі ±
Рагонішкі
Рагонішкі
Рагонішкі
Рагонішкі
Рагонішкі
Рагонішкі

Раго́нішкі[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Пелякі. Уваходзяць у склад Лынтупскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Рэгін або Раген (Regin, Ragenus) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагвалод, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragvald, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

  • 1999 год — 3 чалавекі
  • 2010 год — 2 чалавекі
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 351.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1221—1222, 1241.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.