Лынтупка (прыток Страчы)
Выгляд
| Лынтупка лац. Łyntupka | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Вялічкі |
| Вусьце | Страча |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць і Менская вобласьць |
| Даўжыня | 23 км |
| Плошча басэйну | 57 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,5 ‰ |
Лы́нтупка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Страчы (басэйн Нёману). Цячэ ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.
На рацэ стаіць мястэчка Лынтупы.
Пачынаецца каля вёскі Вялічкаў Пастаўскага раёну, цячэ лясістымі схіламі Сьвянцянскіх градаў, упадае ў Страчу за 1 км на захад ад возера Балдуку. Сярод парку ў мястэчку Лынтупах на рацэ 4 сажалкі, злучаныя каналамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 230.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1