Перайсьці да зьместу

Лынтупскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лынтупскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лынтупы
Дата ўтварэньня 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 2162 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лы́нтупскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Лынтупы (не ўваходзіць у склад савету).

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Сьвянцянскага раёну Вялейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Лынтупы. 25 лістапада 1940 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пастаўскага раёну.

Сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет.

Створаны 8 красавіка 2004 году. Лынтупскаму сельсавету былі перададзеныя 62 вёскі скасаванага Лынтупскага пасялковага савету, 16 вёсак скасаванага Палескага сельсавету і 19 вёсак Камайскага сельсавету (у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Блакітныя азёры»).[1]

20 чэрвеня 2008 году ліквідаваныя вёскі Выгары, Гроцкаўшчына, Кабыльнішкі, Стукаўшчына, Чырвоны Ручай і хутар Нарушышкі[2]. 16 сакавіка 2010 году ліквідаваная вёска Лаўцы[3]. 27 сакавіка 2013 году ліквідаваная вёска Куцішкі[4].

  • 1 студзеня 1947 — 25

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]