Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч | |
па-ўкраінску: Ігор Анатолійович Шуневич | |
8-ы міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
11 траўня 2012 — 10 чэрвеня 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Анатоль Куляшоў |
Наступнік: | Юры Караеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 сакавіка 1967 (57 гадоў)[1]![]() |
Адукацыя: | Акадэмія міліцыі МУС Беларусі (1992) |
Узнагароды: |
І́гар Анато́левіч Шуне́віч (нар. 1967; Луганская вобласьць, цяпер Украіна) — міністар унутраных справаў Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі (1992), служыў у сыстэме органаў унутраных справаў рэспублікі на розных пасадах — пачынаў служыць сьледчым, дайшоў да намесьніка начальніка УУС Менскага аблвыканкаму.
У 2007—2012 узначальваў сьледчую ўправу КДБ РБ, галоўную ўправу контраразьведвальнага забесьпячэньня праваахоўных і кантралюючых органаў, па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю. 17 студзеня 2012 Шуневіч быў прызначаны першым намесьнікам міністра ўнутраных справаў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі. 11 траўня 2012 прызначаны міністрам унутраных справаў.
10 чэрвеня 2019 г. міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку. Гэта адбылося падчас рабочай сустрэчы з Прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, на якой абмяркоўвалася падрыхтоўка да II Эўрапейскіх гульняў[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Айчыны III ступені (12 студзеня 2014 году) «за ўзорнае выкананьне вайсовага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм і ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы»[3]
- Мэдаль «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Мэдаль «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь»
- Мэдаль «90 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Нарадзіліся ў Луганскай вобласьці
- Выпускнікі менскіх ВНУ
- Міністры ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя мэдалём «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»