За службу Радзіме

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ордэн «За службу Радзіме»
I ступені
Order service to the homeland1 rib.png Za slujbu Rodine 1.jpg
II ступені
Order service to the homeland2 rib.png Za slujbu Rodine 2.jpg
III ступені
Order service to the homeland3 rib.png Za slujbu Rodine 3.jpg
Арыгінальная назва За службу Радзіме
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Каму ўручаецца вайскоўцам
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 13 красавіка 1995
Першае ўзнагароджаньне 19 лістапада 1997
Колькасьць 258 (1 студзеня 2011)
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Воінскай Славы
Малодшая ўзнагарода Ордэн «За асабістую мужнасьць»

Ордэн «За службу Радзіме» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Адзіны ордэн, які захаваўся ад савецкай сыстэмы ўзнагародаў.

Статут[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн «За службу Радзіме» мае тры ступені:

  • Ордэн «За службу Радзіме» I ступені;
  • Ордэн «За службу Радзіме» II ступені;
  • Ордэн «За службу Радзіме» III ступені.

Найвышэйшай ступеньню ордэна «За службу Радзіме» зьяўляецца I ступень.

Узнагароджаньне ажыцьцяўляецца пасьлядоўна ордэнам «За службу Радзіме» III, II і I ступеняў.

Ордэнам узнагароджваюцца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэнам «За службу Радзіме» узнагароджваюцца вайскоўцы, асобы начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных справаў, органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падразьдзяленьняў па надзвычайных сытуацыях:

  • за ўзорнае выкананьне вайсковага абавязку, дасягненьне высокай баявой вывучкі падпарадкаваных злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь, якія ствараюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • за падтрыманьне высокай баявой гатоўнасьці войскаў, забесьпячэньне абароназдольнасьці Рэспублікі Беларусь;
  • за адвагу і самаадданасьць, праяўленыя пры выкананьні вайсковага абавязку;
  • за асаблівыя заслугі ва ўмацаваньні дзяржаўнай бясьпекі, ахове дзяржаўнай мяжы і барацьбе з злачыннасьцю;
  • за іншыя заслугі перад Радзімай.

Асобы, якія былі раней ўзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджаньня ордэнам «За службу Радзіме» чарговай ступені.

Ордэн «За службу Радзіме» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасьці іншых ордэнаў разьмяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасьля ордэна Воінскай Славы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн «За службу Радзіме» I ступені ўяўляе сабой выпуклую васьміканцовую зорку. Канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе пазалочаных промняў, якія разыходзяцца ад цэнтру, чаргуюцца з гладкімі канцамі, пакрытымі блакітнай эмальлю і абмежаванымі па контуры пазалочаным абадком. На гладкіх канцах зоркі выяўленыя пазалочаныя верхняя і ніжняя часткі дзьвюх перакрыжаваных ракетаў.

У цэнтральнай частцы ордэну на вянку з дубовага лісьця разьмешчана пазалочаная пяціканцовая зорачка, акаймаваная паяском, у ніжняй частцы якога знаходзіцца пазалочаная лаўравая галіна, у верхняй частцы, пакрытай белай эмальлю, — надпіс «За службу Радзіме».

Абадкі паяску пазалочаныя. Зорачка і паясок накладзеныя на срэбраныя аксідаваныя крылы і меч.

У ордэне «За службу Радзіме» II ступені канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе промняў, срэбраныя, верхняя і ніжняя часткі скрыжаваных ракет, абадкі гладкіх канцоў зоркі і зорачка ў цэнтры пазалочаныя.

Ордэн «За службу Радзіме» III ступені вырабляецца са срэбра без пазалоты. Ордэн «За службу Радзіме» I, II, III ступені вырабляецца са срэбра.

Памеры ордэну паміж супрацьлеглымі гладкімі канцамі 65 мм, паміж прамяністымі — 58 мм. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну. На адваротным баку ордэну знаходзіцца наразны штыфт з гайкай для мацаваньня ордэну да вопраткі.

Стужка да ордэна муаравая блакітнага колеру з жоўтымі падоўжнымі палоскамі пасярэдзіне: для I ступені — адна палоска, для II ступені — дзьве, для III ступені — тры палоскі.

Поўныя кавалеры ордэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 36 чалавек уганараваныя высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (19 чэрвеня 2009). Праверана 24 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]