Перайсьці да зьместу

Уладзімер Данько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Данько
Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусі
сакавік 1994[1] — 1994
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: Уладзімер Ягораў
Наступнік: Юры Захаранка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 сьнежня 1941 (82 гады)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі в. Сэрвач, Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці
Памёр: 19 чэрвеня 2018(2018-06-19) (76 гадоў)
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Данько (неадназначнасьць).

Уладзі́мер Анто́навіч Данько́ (нар. 14 сьнежня 1941, вёска Сэрвач Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (1994). Генэрал-лейтэнант.

Зь сялянскай сям’і. Пасьля сярэдняе школы скончыў будаўнічую вучэльню №1 м. Менску, працаваў мулярам у будаўнічай управе №22 будтрэсту №5, скончыў курсы па падрыхтоўцы кіроўцаў[2].

Служыў у танкавых войсках Беларускай вайсковай акругі[2]. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «правазнаўства» (1970).

Працаваў участковым Фрунзэнскага РАУС Менску (1965—1967), старэйшым інспэктарам Фрунзэнскага РАУС, інспэктарам, начальнікам аддзяленьня службы, намесьнікам начальніка аддзелу ўнутраных справаў Цэнтральнага РАУС Менску, начальнікам Маскоўскага райаддзелу Менску. У 1981—1985 — намесьнік начальніка, начальнік управы аховы грамадзкага парадку МУС БССР; у сьнежні 1985 — сакавіку 1991 — начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму[3][4].

З 28 сакавіка 1991 — намесьнік міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — начальнік Штаба[2], у 1994 — міністар. Пасьля адстаўкі працаваў у банку[5]. Ад сьнежня 1995 да 1999 року — начальнік Акадэміі МУС[6].

Уключаны ў кнігу «Выдатныя людзі XX стагодзьдзя» Міжнароднага Кембрыджскага біяграфічнага цэнтру(en)[3][7].

Пасьля выхаду на пэнсію — ганаровы сябар Беларускай грамадзкай арганізацыі вэтэранаў органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў[3].

  • Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
  • Мэдалі «За бездакорную службу» I, II, III ступені
  • Мэдаль «За выдатную службу па ахове грамадзкага парадку»
  • Мэдаль «Вэтэран працы»
  • Мэдаль «Выбітныя людзі XX стагодзьдзя»[8]
  • Мэдаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
  • Мэдаль «80 гадоў савецкай міліцыі»
  • Нагрудны знак «Заслужаны работнік МУС СССР».

Сын Ігар — таксама юрыст, працуе ў Акадэміі МУС[7][5].

  1. ^ Трапезников, Максим (21 верасьня 2009) МВД Беларуси: самая нестабильная структура власти в лицах (рас.) Грамадзтва. Naviny.byПраверана 18 ліпеня 2016 г.
  2. ^ а б в Они руководили Штабом (рас.) Главная / Структура / Штаб / История. Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі. Праверана 18 ліпеня 2016 г.
  3. ^ а б в «Я, Уладзімір Данько…». Советская Белоруссия (15 сьнежня 2011). Праверана 18 ліпеня 2016 г.
  4. ^ Гродненская область (рас.) Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991 Праверана 18 ліпеня 2016 г.
  5. ^ а б Коктыш, Марина (25 красавіка 2014) Владимир Наумов — уже бизнесмен? (рас.). Народная ВоляПраверана 18 ліпеня 2016 г.
  6. ^ Федорович, Виктор (28 чэрвеня 2014) Как Лукашенко избили в Доме правительства (рас.) Палітыка. Naviny.byПраверана 18 ліпеня 2016 г.
  7. ^ а б Борисевич, Катерина (17 траўня 2012) Главы МВД независимой Беларуси: Уроженцы советских республик и выходцы из Гомельщины (рас.) Политика. Комсомольская правдаПраверана 18 ліпеня 2016 г.
  8. ^ Стрельская, Вероника Музейный зал (рас.) ГУВД / районные увд / фрунзенское рувд / музейный зал. ГУУС Менскага гарвыканкаму. Праверана 18 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]