Касьцюковіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцюковіцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковічы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Дзьмтіры Малашэнка
Насельніцтва (2018) 22 894[1]
Шчыльнасьць 15,3 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (89,4%),
расейцы (8,3%),
украінцы (1,6%)[2]
Плошча 1493,84[3] км² (7-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 183 м[4]
Месцазнаходжаньне Касьцюковіцкага раёну
Касьцюковіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Касьцюко́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе. 20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926 годзе), Красьніцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 годзе перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.

4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.

8 ліпеня 1931 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.

Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскія саветы.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 26,8 тыс. чалавек (зь іх 15,3 тыс. гарадзкога ды 11,5 тыс. сельскага)[2]; 2009 год — 26 410 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 23 504 чалавекі[6]; 2017 год — 23 126 чалавек[7]; 2018 год — 22 894 чалавекі[1]

Гаспадаркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна зь дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных установаў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.[8]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў.[9] Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорныя залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.[10]

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Геаграфія / Рэгіён /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Адукацыя / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
  9. ^ Графік руху аўтобусаў / Расклад руху транспарту /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.
  10. ^ Спорт / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.
  11. ^ Наталья Ковалева (28 кастрычніка 2014) Бывший председатель Костюковичского райисполкома через 20 лет посетил район (+ фото) (рас.). Голас Касцюкоўшчыны.
  12. ^ Исполнительная власть (рас.). Костюковичский райисполком. Праверана 21 ліпеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцюковіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў