Агульнанацыянальнае тэлебачаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Агульнанацыянальнае тэлебачаньне
Логотип телеканала «ОНТ».svg
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 19 сакавіка 2002 (19 гадоў таму)
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (51%), Беларусбанк (29%) і «Фабрыка інфармацыйных тэхналёгіяў» (20%)
Уладальнік ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
Кіраўніцтва Марат Маркаў
Афіцыйны сайт www.ont.by

Агульнанацыянальнае тэлебачаньне (АНТ; рас. Общенациональное телевидение, ОНТ) — расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 15 лютага 2002 году № 101. Пачаў трансьляцыі 25 чэрвеня 2002 году на частасьці Грамадзкага расейскага тэлебачаньня з працягам распаўсюду ў этэры часткі расейскіх перадачаў[1]. Ад заснаваньня меў карэспандэнцкія пункты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і за мяжой (Данія, ЗША, Кітай, Польшча, Расея, Швэцыя і Ўкраіна)[2]. У сакавіку 2007 г. атрымаў галоўную ўзнагароду трэцяга нацыянальнага спабору «Тэлевяршыня» з рук прэзыдэнцкага ідэоляга і памочніка Алега Праляскоўскага за правядзеньне канцэртнага тура «За Беларусь!» напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[3]. У 2007 г. на сваю 5-ую гадавіну перайшоў на кругласутачнае вяшчаньне[4].

Летам і восеньню 2020 году, пасьля гвалтоўнага падаўленьня сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў, з АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды каля чвэрці ўсіх працаўнікоў: не менш за 80 чалавекаў з 300[5]. Паводле сьведкаў, кіраўнік АНТ Марат Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі зьнікненьнямі(ru)[5].

3 чэрвеня 2021 году на тэлеканале выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрвію Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемэнт катаваньня палітвязьня[6][7][8][9]. 21 чэрвеня 2021 году Маркаў быў унесены ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[10].

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тацяна Падаляк. Рыгор Кісель: «Мая задача — сабраць каманду, здольную стварыць сучаснае тэлебачаньне» // Зьвязда : Газэта. — 13 красавіка 2002. — № 74 (24453). — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сяргей Кузьняцоў. Агульнанацыянальнае тэлебачаньне стварае карэспандэнцкую сетку // Зьвязда : Газэта. — 18 чэрвеня 2002. — № 137-138. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Вікторыя Целяшук. Вяршыні-ТБ. Трэцяе ўзыходжаньне // Зьвязда : Газэта. — 23 сакавіка 2007. — № 55 (25920). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Вікторыя Целяшук. АНТ — 24 гадзіны // Зьвязда : Газэта. — 7 чэрвеня 2007. — № 104 (25969). — ISSN 1990-763x.
  5. ^ а б З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер(бел.). Радыё Свабода (2020-11-20). Праверана 2021-06-20 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
  6. ^ Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» ПратасевічаРадыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
  7. ^ «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана ПратасевічаРадыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
  8. ^ Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
  9. ^ «Интервью с пленными не бывает» [«Інтэрвію з палоннымі не бывае»] — Беларускі партызан, 4 чэрвеня 2021 г. (на расейскай мове)
  10. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).