Юры Захаранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Захаранка
Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь
28 ліпеня 1994 — 16 кастрычніка 1995
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Папярэднік: Уладзімер Данько
Наступнік: Валянцін Агалец
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 студзеня 1952(1952-01-04)[1]
Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь
Памёр: 7 траўня 1999(1999-05-07) (47 гадоў)
Партыя: АГП
Сужэнец: Вольга Захаранка

Юры Мікалаевіч Захаранка (4 студзеня 1952 — 7 траўня 1999 (?)) — палкоўнік, былы міністар унутраных справаў Беларусі й апазыцыйны палітык, зьнік у 1999 годзе.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэманстранты ў Варшаве з партрэтамі загінулых беларускіх палітыкаў, 12 сьнежня 2003 году. Партрэт Юрыя Захаранкі першы зьлева.
Выступ у Варшаве ў памяць загінулых, 7 ліпеня 2004 году.

Юры Захаранка нарадзіўся ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну. З 1977 году — сьледчы ў Шацілавічах, Гомелі, начальнік сьледчага аддзела.

У момант, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, Захаранка быў намесьнікам старшыні міжрэгіянальнага аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС СССР. 28 ліпеня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №11 прызначаны Міністрам унутраных справаў Беларусі. 5 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №22 нададзена званьне генэрал-маёр. 16 кастрычніка 1995 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №424 звольнены з пасады Міністра ўнутраных справаў Беларусі. 16 красавіка 1996 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №149 зьніжаны ў званьні да палкоўніка й звольнены зь Міністэрства ўнутраных справаў.

Захаранка далучыўся да апазыцыі й быў абраны ў склад кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Маючы падтрымку й аўтарытэт сярод вайскоўцаў і сілавых структураў, Захаранка быў небясьпечным праціўнікам для прэзыдэнта А. Лукашэнкі.

Юры Захаранка быў скрадзены ўвечары 7 траўня 1999 году. Паводле словаў палітычнага эмігранта й былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасьля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Сям’я Юрыя Захаранка — жонка, дзьве дачкі й унукі — ад 2000 году жывуць у Нямеччыне, дзе атрымалі палітычны прытулак. Маці Ульяна Рыгораўна памерла ў 2018 на 95-м годзе жыцьця[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
Алег Бябенін | Анатоль Майсеня | Віктар Ганчар | Зьміцер Завадзкі | Юры Захаранка | Генадзь Карпенка | Анатоль Красоўскі | Вераніка Чаркасава | Васіль Гроднікаў