Перайсьці да зьместу

Анатоль Куляшоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Куляшоў
Міністар унутраных справаў Беларусі
2 чэрвеня 2009  11 траўня 2012
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімер Навумаў
Наступнік Ігар Шуневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся25 ліпеня 1959 (66 гадоў)
Алі-Байрамлы (цяпер Шырван), Азэрбайджанская ССР
Адукацыя
Узнагароды
мэдаль „За заслугі ў ахове грамадзкага парадку“ юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» мэдаль «За бездакорную службу» II ступені За службу Радзіме мэдаль «За бездакорную службу»

Анато́ль Ні́лавіч Куляшо́ў (нар. 25 ліпеня 1959 году ў горадзе Алі‑Байрамлы ў Азэрбайджанскай ССР) — беларускі палітык, міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (2 чэрвеня 2009 — 11 траўня 2012). Генэрал-лейтэнант міліцыі.

Скончыў Менскую школу МУС СССР (1986) і Акадэмію МУС СССР (1992).

У органах унутраных справаў з 1980 году. З 8 траўня 2001 году быў начальнікам упраўленьня ўнутраных справаў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту[1]. 2 чэрвеня 2003 году стаў начальнікам упраўленьня ўнутраных справаў Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту[2].

29 жніўня 2008 году быў прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 5 сьнежня таго ж году, пасьля адстаўкі Аляксандра Шчуркі, заняў пасаду першага намесьніка міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь й начальніка крымінальнай міліцыі Рэспублікі Беларусь.

6 красавіка 2009 году быў прызначаны в.а. міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 2 чэрвеня 2009 году быў прызначаны міністрам[3].

28 траўня 2007 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].

11 траўня 2012 году Аляксандар Лукашэнка сваім указам адправіў у адстаўку Анатоля Куляшова і прызначыў на ягонае месца Ігара Шуневіча, які да гэтага служыў у КДБ[5].

2 лютага 2011 году трапіў у Чорны сьпіс ЭЗ[6]. У абгрунтаваньні Эўрапейскай рады(be) было ўказана, што Куляшоў актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць грамадзянскае супольнасьці ў Беларусі і як міністар унутраных справаў камандаваў войскамі, якія жорстка здушылі мірныя дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году ды праявілі гонар за гэтую адказнасьць[7].

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 8 мая 2001 г. №244 «О назначении А.Н.Кулешова начальником управления внутренних дел Гомельского облисполкома» (рас.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2003 г. №281 «О назначении А.Н.Кулешова начальником главного управления внутренних дел Минского горисполкома»(недаступная спасылка) (рас.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. № 280 «О назначении А.Н.Кулешова Министром внутренних дел Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
  4. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 28 мая 2007 г. №569-ПСР3 «О награждении А.Н.Кулешова Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
  5. Александр Лукашенко освободил Анатолия Кулешова от должности Министра внутренних дел (рас.)
  6. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  7. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]