Біржы: розьніца паміж вэрсіямі
Ptbotgourou (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: yi:בירזש |
д робат дадаў: da:Biržai |
||
Радок 58: | Радок 58: | ||
[[bat-smg:Biržā]] |
[[bat-smg:Biržā]] |
||
[[da:Biržai]] |
|||
[[de:Biržai]] |
[[de:Biržai]] |
||
[[el:Μπιρζάι]] |
[[el:Μπιρζάι]] |
Вэрсія ад 03:00, 3 студзеня 2009
Бі́ржы (па-летувіску: Biržai) – горад ў паўночнай Летуве, разьмяшчаецца на рэках Апашча і Аглуюна і на беразе возера Шырвена. Біржы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Біржаўскага раёна Панявескага павета Летувы. Горад разьмяшчаецца ў 201 км на поўнач ад Вільні, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Чыгункай (з 1938 года) злучаецца з Панявежам. Насельніцтва горада налічвае каля 15 тыс чалавек.
Гісторыя
Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1455 года, калі Казімір Ягелончык падарыў горад свайму сакратару Рыгору Фрыдконісу. Фрыдконс памёр бязьдзетным і горад перайшоў Радзівілам. Ва ўласнасьці Радзівілаў горад знаходзіўся з 1492 года да сьмерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі горад перайшоў у нямецкую ўласнасьць, як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржы атрымалі магдэбурскае права. Біржы вярнуліся ва ўласнасьць Радзівілаў у другой палове XVIII стагодзьдзя. Горад атрымаў разьвіцьцё дзякуючы таму, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху Рыга – Вільня.
Горад быў значна зруйнаваны пад час паўночнай вайны. У 1701 годзе ў Біржах была заключаная дамова паміж расейскім царом Пятром І і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб сумесных дзеяньнях супраць швэдаў. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай горад у 1794 годзе быў перададзены Тышкевічам.
З 1950 года Біржы – раённы цэнтар Летувіскай ССР.
Вонкавыя спасылкі
Біржы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў