Сьвіслач (басэйн Дняпра): розьніца паміж вэрсіямі
д (GR) File renamed: File:Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1907-17).jpg → File:Miensk, Śvisłač, Mieski Sad. Менск, Сьвіслач, Мескі Сад (1907-17).jpg name unification by uploader |
д (GR) File renamed: File:Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1912) (2).jpg → File:Miensk, Śvisłač, Mieski Sad. Менск, Сьвіслач, Мескі Сад (1912).jpg name unification by uploader |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1905) (3).jpg|1905 |
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1905) (3).jpg|1905 |
||
Miensk, Śvisłač, Mieski Sad. Менск, Сьвіслач, Мескі Сад (1907-17).jpg|1907 |
Miensk, Śvisłač, Mieski Sad. Менск, Сьвіслач, Мескі Сад (1907-17).jpg|1907 |
||
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач |
Miensk, Śvisłač, Mieski Sad. Менск, Сьвіслач, Мескі Сад (1912).jpg|1912 |
||
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1912).jpg|1912 |
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1912).jpg|1912 |
||
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class="center"> |
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class="center"> |
Вэрсія ад 13:50, 29 траўня 2019
Сьвіслач | |
Рака Сьвіслач | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шапавалаў |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 285 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 40—50 м³/с |
Плошча басэйну | 5,2 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Сьві́слач — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай і Магілёўскай абласьцях. Даўжыня 285 км. Плошча вадазбору 5,2 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці каля 40—50 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Месты: Заслаўе, Менск
- Мястэчкі: Сьвіслач
- Гістарычныя мястэчкі: Дукора, Холы, Сьвіслач
- Вадасховішчы: Заслаўскае, Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера, Чыжоўскае, Асіпавіцкае
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на Менскім узвышшы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шапавалаў Валожынскага раёну, вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка Сьвіслачы Асіпавіцкага раёну. Працякае цэнтральнай часткай Менскага ўзвышша і заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы і рыбагаспадарчыя сажалкі.
Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у ніжняй — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэдняй і ніжняй плыні 1—2 км. Схілы ў верхняй і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10—12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Абалона двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у верхняй і 0,8—1 км у ніжняй плыні[2].
У вярхоўі ад вёскі Векшыцаў, дзе рака зьяўляецца часткай канала Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. Рэчышча ў межах Менску і ніжэй да вёскі Каралішчавічаў Менскага раёну на 7 невялікіх дзялянках агульнай працягласьцю 7,9 км каналізаванае, ніжэй за плаціны Камсамольскага возера — выпраставанае. У межах Менску рака ўтварае 8 лукавінаў. У цэнтры места берагі забэтанаваныя, добраўпарадкаваныя. У сярэдняй і ніжняй плыні рэчышча мэандруе, глыбокаўрэзанае, зьвілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй за плаціну Асіпавіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў ніжняй плыні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Дно роўнае, пясковае і пяскова-глеістае.
Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў. На сьцёк уплывае перапампоўка вады з ракі Вяльлі Вялейска-Менскай воднай сыстэмай. 3 вадасховішча Драздоў частка сьцёку ідзе ў Сьляпянскую водную сыстэму, у пэрспэктыве паступіць у Лошыцкую водную сыстэму, што дасьць магчымасьць стварыць воднае кола ў Менску агульным працягам каля 50 км. Рэжым ракі вывучаўся на 19 пастах і значна зьмяніўся па пабудове Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Да яе будаваньня рака замярзала ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, трываласьць разводзьдзя 50 дзён; па пабудове сыстэмы рэжым ракі мала вывучаўся[3].
Жывёльны сьвет
Галерэя
Гістарычныя здымкі
-
1905
-
1907
-
1912
-
1912
-
Лавы, 1913
-
Хлусаў мост, 1915
-
да 1918
-
да 1918
Сучасныя здымкі
-
З боку Пярэспы
-
Каля сквэру імя Янкі Купалы
-
Раён Мескага саду
-
Раён гістарычных Кашараў
Крыніцы
- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 325—326
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 325—326
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
Вонкавыя спасылкі
Сьвіслач (басэйн Дняпра) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў