Перайсьці да зьместу

Чыжоўскае вадасховішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадасховішча
Чыжоўскае вадасховішча
Панарама Чыжоўскага
Панарама Чыжоўскага
Чыжоўскае вадасховішча
КраінаБеларусь
Каардынаты53°50′41″ пн. ш. 27°37′00″ у. д.HGЯO
Месцазнаходжаньне Чыжоўскага
Чыжоўскае вадасховішча
Чыжоўскае вадасховішча
Чыжоўскае вадасховішча

Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча ў складзе Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, ажыўляе ляндшафт жылога раёну Чыжоўка ў Менску. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча разьмешчаны Менскі заапарк.

Вадасховішча забясьпечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў гораду. Адхіленьне ад праектнага рэжыму эксплюатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэглямэнтаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зьніжэньня водаабмену, зьмены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэньня канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.

Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасьць зьмены прызначэньня вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купаньне і лоўля рыбы.