Балачанка
Балачанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кобзевічаў |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 36 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,6 м³/с |
Плошча басэйну | 418 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Балача́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Ігуменскім і Пухавіцкім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 418 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Правыя: Чарняўка
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Кобзевічаў Ігуменскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Балачанкі Пухавіцкага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, у сярэдняй і ніжняй трапэцападобная. Абалона раўнінная, двухбаковая, шырынёй 0,5—0,7 км. Ад вытоку на працягу 28 км рэчышча каналізаванае, у нізоўі месцамі зьвілістае, яго шырыня ў верхняй і сярэдняй плыні 3—6 м, у ніжняй 15—17 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных сыстэмаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 52
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 52
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971