Камсамольскае возера (Менск)
Каардынаты: 53°55′ пн. ш. 27°32′ у. д. / 53.917° пн. ш. 27.533° у. д.
Камсамо́льскае во́зера (Ме́нскае во́зера) — штучны вадаём у паўночна-заходняй частцы Менску на рацэ Сьвіслач. Вадаём уваходзіць у склад Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Асноўнае прызначэньне — водазабесьпячэньне места і стварэньне рэкрэацыйнае зоны ў межах Менску.
Плошча возера — 0,42 км² (разам з выспамі — 0,44 км²). Даўжыня — 1,5 км, шырыня — да 0,4 км, сярэдняя глыбіня — 1,9 м (максымальная — 4,5 м).
Гісторыя возера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньне было распачатае ў 1940 року з мэтай прадухіленьняў затапленьня Менску падчас вясновых паводак. Катлаван пад будучае возера плошчай 35 га быў выкапаны ўручную.
Урачыстае адкрыцьцё возера плянавалася на нядзелю, 22 чэрвеня 1941 року, але было сарванае пачаткам Нямецка-савецкай вайны.
У 1974 року былі праведзеныя працы па ачышчэньні ды паглыбленьні возера.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.