Перайсьці да зьместу

Талька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Талька
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ліпнікі
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 32 км
Плошча басэйну 341 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Та́лька, Гарэ́лецкі канал (мясцовая назва Таль) — рака ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 341 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Асноўны прыток — рака Суцінка (праваруч).

Пачынаецца на мэліяраваным балоце за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпнікі Гарэлецкага сельсавету, вусьце за 1,8 км на поўнач ад вёскі Талька. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай. Мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 365
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 365