Каралішчавічы
| Каралішчавічы, трансьліт. Karališčavičy | |
| Населены пункт | |
Агульны выгляд вёскі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Менскі |
| Сельсавет | Навадворскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 192 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°47′58″ пн. ш. 27°41′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 546 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 17 |
| Паштовы індэкс | 223016 |
| Нумарны знак | 5 |
| Каралішчавічы на мапе Беларусі ± Каралішчавічы | |
Каралі́шчавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Навадворскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 546 чалавек. Знаходзяцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад Новага Двару; на аўтамабільнай дарозе Н9050.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У другой палове XVI ст. вядомыя як прыватнае ўладаньне на тэрыторыі Менскага павету[2]. Пазьней належалі да Заслаўскага маёнтку, якім валодалі Пшазьдзецкія. Пазьней маёнтак перайшоў да Прушынскіх.
У 1785 годзе з фундацыі Станіслава Прушынскага ў Каралішчавічах збудавалі драўляны касьцёл Апекі Маці Божай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каралішчавічы апынуліся ў складзе Расейскае імпэрыі, у Менскім павеце. Па сьмерці ўладальніка Заслаўскага маёнтку Міхала Прушынскага маёнтак падзяліўся: Каралішчавічы ўзяў яго сын Мечыслаў[3]. Маёнтак Каралішчавічы быў дастаткова заможным і дзякуючы сваяцкім і грамадзкім зьвязкам уладальнікаў прыцягваў да сябе эканамічную і культурную эліту краю. У 1873 годзе тут з сваёй 18-гадовай кузінай Марыяй Прушынскай ажаніўся мастак Генрых Семірадскі. У 1861 годзе Каралішчавічы з нагоды ўсталяваньня у касьцёле новага аргана наведаў кампазытар Станіслаў Манюшка. Зьвязкі з маёнткам меў таксама стрыечны брат С. Манюшкі Ян Эдвард Ваньковіч, які спачыў на тутэйшых могілках.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каралішчавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[4].
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл Апекі Маці Божай і перабудавалі яго пад клюб. У 1956 годзе каля Каралішчавічаў пачаў дзейнічаць Дом творчасьці беларускіх пісьменнікаў імя Якуба Коласа.
- Каралішчавічы на старых здымках
- Касьцёл, да 1917 г.
- Касьцёл, 1914 г.
- Касьцёл, 1914 г.
- Сядзіба Прушынскіх, каля 1909 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 493 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 546 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Прушынскіх (XVIII ст.)
- Касьцёл Апекі Маці Божай (1785)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ганна Цюндзявіцкая (1803—1850) — аўтарка папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская гаспадыня»
- Язэп Пушча (1902—1964) — беларускі паэт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 312.
- ↑ Спірыдонаў, М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. [Карта] / М.Ф. Спірыдонаў // Нацыянальны атлас Беларусі. — Мінск: Белкартаграфія, 2002. — С. 266—267.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 443.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Каралішчавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў