Наваградзкі павет
Наваградзкі павет лац. Navahradzki paviet | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Старосты | Старосты наваградзкія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 24,5 тыс. км² |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Наваградзкага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Навагра́дзкі паве́т[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 24,5 тыс. км²[1]. Сталіца — места Наваградак.
Гістарычна асобнай часткай павету выступала Слуцкае княства, пераўтворанае ў 1791 годзе у Случарэцкі павет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварыўся ў 1507 годзе разам з Наваградзкім ваяводзтвам. Дагэтуль, у XV ст. тэрыторыю павету займала аднайменнае намесьніцтва ў складзе Троцкага ваяводзтва[1].
У 1528 годзе, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, наваградзкая шляхта выстаўляла 269 коньнікаў, яшчэ 79 дробных баяраў ішлі на вайну асабіста; апрача таго, фармавалася асобная татарская харугва ў складзе 36 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў тэрыторыя Наваградчыны значна павялічылася. Межы павету ўпершыню вызначыў прывілей вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 30 красавіка 1565 году[2].
28 чэрвеня 1660 году каля вёскі Палонкі войскі Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі зьнішчальную паразу маскоўскім захопнікам, якая зьмяніла ход вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай[3].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Наваградзкага павету ліцьвінамі: «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год)[4], «Белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин[b], Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую…» (1623—1624 гады)[7], «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год)[8], «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год)[9], «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады)[10]. У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1590/1591 годам значыцца Johannes Snumyn, Lituanus, Palatinides Novogrodensis[11], у матрыкуле Дылінгенскага ўнівэрсытэту пад 1607 годам — Nicolaus Skoruski Lithuanus Nouogrodecum[12]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1618 годам значыцца Martinus Wietogolski, Novogrodiensis Lithvanus, пад 1638 годам — Johannes Otteski, Nieswitzio-Littwanus, пад 1643 годам — Johannes Zelenievieczky, Neszvicensis Litvanus[13]. Паводле біяграфічнай даведкі 1628 году пра Рафала Корсака: Lithuanus, natus in Districtu Novogroden[14]. Паводле запісу мэтрыкі гімназіі ў Браўнсбэргу, Beresniewiez Thom. Lituanus ex pal. Novogrod. (1702 год)[15]. А ў 1732 годзе адзін з жыхароў Капылю — Якаў Кісель — азначаецца як «стараліцьвін»[16].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшта — па трэцім падзеле.
У 1933 годзе ў выданьні «Kurier Nowogrodzki» зазначалася, што «тутэйшыя» да нядаўняга часу называлі сябе ліцьвінамі і што былі спробы ўтрымаць пры сабе гэтую назву з адрознасьцю ад «ковенскіх летувісаў»[c].
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павятовая харугва была «пелістага» (адценьне чырвонага) колеру[1].
Мескія гербы атрымалі Клецак, Любча, Наваградак, Нясьвіж і Цырын.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўначы межаваў зь Лідзкім і Ашмянскім паветамі Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Менскім і Мазырскім паветамі Менскага ваяводзтва, а таксама з Слуцкім княствам, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва.
Мяжа з Слонімскім паветам ішла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.
У склад Наваградзкага павету ўваходзіла тэрыторыя Наваградзкага гродавага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі (бяз Случчыны): Бабоўня, Валеўка, Гавязна, Гарадзішча, Дварэц, Дзяляцічы, Ішкальдзь, Кажан-Гарадок, Карэлічы, Клецак, Крашын, Крывошын, Лахва, Ліпск, Любча, Ляхавічы, Магільна, Мір, Мядзьведзічы, Мікалаеўшчына[d], Наваградак, Новая Мыш, Нягневічы, Нясьвіж, Паланэчка, Сваятычы, Сіняўка, Сноў, Сталовічы, Сьвержань, Турэц, Уселюб, Цырын, Ярэмічы. Магдэбурскае права мелі Карэлічы (XVII ст.), Клецак (27.08.1652), Любча (1590), Мікалаеўшчына (XVII ст.)[18][19], Мір (27.12.1579), Наваградак (26.06.1511), Нясьвіж (23.04.1586).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVII ст. налічваў каля 41 тыс. дымоў (што адпавядала 278 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 289 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 166 тыс. чал.[20] (25,5 тыс. дымоў[1]).
На 1775 год павет налічваў 34 742 дымоў[21]. У 2-й пал. XVIII ст. колькасьць насельніцтва дасягнула 334 тыс. чал.[1]
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павятовы соймік праходзіў у Наваградку, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Наваградзкая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі Наваградчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
-
Могілкавая царква, Ваўковічы
-
Царква Сьвятых Пятра і Паўла, Галынка
-
Касьцёл, Дварэц
-
Царква Сьвятых Пятра і Паўла, Жухавічы Вялікія
-
Касьцёл, Задзьвея
-
Юраўская царква, Залужжа
-
Царква Сьвятога Яна, Каўпеніца
-
Пакроўская царква, Логнавічы
Мураваная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVI ст. у мураваную архітэктуру Меншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
-
Збор, Асташын
-
Фарны касьцёл, Мір
-
Замак, Наваградак
-
Замкавая вежа, Нясьвіж
-
Слуцкая брама, Нясьвіж
-
Траецкая царква ў Вольне, віленскае барока
-
Прачысьценская царква, Наваградак
-
Фарны касьцёл, Наваградак
-
Кляштар бэнэдыктынак у Нясьвіжы, віленскае барока
-
Фарны касьцёл, Нясьвіж
-
Касьцёл янітаў у Сталавічах, віленскае барока
-
Прачысьценская царква, Новы Сьвержань
-
Ратуша, Мір
-
Ратуша, Наваградак
-
Палац Альба, Нясьвіж
-
Ратуша, Нясьвіж
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Таксама Но́вагаро́дзкі паве́т, Наўгаро́дзкі паве́т
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[5] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[6]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
- ^ польск. Sytuacja «tutejszych», którzy jeszcze do niedawna nazywali siebie «Litwinami» jest obecnie dość kłopotliwa. Próby utrzymania przy sobie tej nazwy i odróżnianie się od «Letuwisów» kowieńskich, nie powiodły się[17]
- ^ Уваходзіла ў склад Менскага павету, аднак пры гэтым належала да Нясьвіскай ардынацыі, цэнтар якой уваходзіў у склад Наваградзкага павету, таксама касьцельныя парафія адносілася да Наваградзкага дэканату
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Насевіч В. Новагародскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 363.
- ^ Гайба М. Навагрудскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 261.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 78.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 2. — СПб, 1875. С. 656—657.
- ^ Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. — Казань, 1914. С. 31.
- ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 158—160.
- ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 515.
- ^ Die Matrikel der Universität Basel. Bd. 2. — Basel, 1956. S. 384.
- ^ Archiv für die Geschichte des Hochstifts Augsburg. Bd. 2. Die Matrikel der Universität Dillingen. — Dillingen, 1912. S. 342.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 233, 390, 445.
- ^ Epistolae metropolitarum kioviensium catholicorum: Raphaelis Korsak, Antonii Sielava, Gabrielis Kolenda. — Romae, 1956. P. 13.
- ^ Die Schüler des Braunsberger Gymnasiums von 1694 bis 1776. — Braunsberg:, 1934. S. 35.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 441.
- ^ Kurier Nowogrodzki. Nr. 284, 17.10.1933. S. 2.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 588.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Jelski A. Powiat nowogródzki // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 340.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
|
|