Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Клецак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Места Клецак
Каардынаты 53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д. / 53.0673556; 26.625694Каардынаты: 53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д. / 53.0673556; 26.625694
Архітэктурны стыль Рэнэсансная архітэктура
Аўтар праекту Ян Марыя Бэрнардоні
Дата заснаваньня XV ст.
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVI ст. у Клецку. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл (захаваліся падмуркі і фрагмэнт мура). Твор архітэктуры рэнэсансу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фара, 1724 г.

У 1450 годзе з фундацыі Андрэя Маствіловіча ў Клецку збудавалі Фарны касьцёл. Відаць, першы будынак быў драўляным. У канцы 1550 году Мікалай Радзівіл Чорны перадаў касьцёл пад кальвінскі збор. У 1560—1562 гадох Сымон Будны быў міністрам у зборы. У 2-й палове XVI ст. за Альбрэхтам Радзівілам касьцёл вярнулі каталікам і перабудавалі яго паводле праекту Я. М. Бэрнардоні. У 1607 годзе яго асьвяціў біскуп віленскі Юры Радзівіл[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзейнічаць.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі помнік архітэктуры. Ад касьцёла захавалася толькі частка заходняга мура.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі мура

Помнік архітэктуры рэнэсансу зь вельмі моцнымі гатычнымі рысамі[2]. Гэта быў 1-нэфавы, прастакутны ў пляне асноўны аб’ём з 5-граннай апсыдай, якія завяршаліся агульным дахам, 2-схільным над асноўным аб'ёмам і шматгранным над алтаром. Да паўночнай сьцяны прэзьбітэрыюма далучалася невялікая 2-павярховая закрысьція, на другім паверсе якой была скарбніца. Сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі і завяршаліся прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы былі аркавымі. Перад галоўным фасад узвышалася 3-ярусная вежа-званіца з аркавымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, упрыгожанымі нішамі, філёнгамі, завершаная купалам-баняй. Ніжні ярус вежы чацьверыковы, астатнія — васьмерыковыя.

Унутры асноўны аб'ём меў цыліндрычнае скляпеньне з распалубкамі. Інтэр'ер ўпрыгожвалі багата аздобленыя разныя алтары і скульптура. Падлога была цаглянай, зь некалькімі каменнымі плітамі ў асноўным аб'ёме. Пад алтарнай часткай былі сутарэньні. Над уваходам разьмяшчаліся драўляныя хоры.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гагарына

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т., Кушнярэвіч А. Клецкі Фарны касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 243.
  2. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 75—77.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Клецак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў