Наваградзкая ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Наваградзкая ратуша
| |
Наваградзкая ратуша, абмеры
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′52″ пн. ш. 25°49′32″ у. д. / 53.59778° пн. ш. 25.82556° у. д.Каардынаты: 53°35′52″ пн. ш. 25°49′32″ у. д. / 53.59778° пн. ш. 25.82556° у. д. |
Наваградзкая ратуша | |
Наваградзкая ратуша на Вікісховішчы |
Нава́градзкая ра́туша — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Наваградку, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку. Твор архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Існавала да другой паловы XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 ліпеня 1511 году вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Наваградку Магдэбурскае права, неўзабаве ў месьце мусіла зьявіцца ратуша. Аднак меская ратуша ўпершыню ўпамінаецца толькі ў соймавай канстытуцыі 1652 году.
Мяркуюць, што ў 1654 годзе пад ратушу прыстасавалі камяніцу на Рынку. У ХVIIІ стагоддзі ратуша набыла выразныя рысы барока, але ня мела гадзіньнікавай вежы, як і самога гадзіньніка. У час пажару 1751 году яна атрымала пашкоджаньні. Пазьней ратушу аднавілі, а на рагу будынка збудавалі вежу, завершаную фігурным купалам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права. У 1818 годзе ратушу значна рэканструявалі. У такім выглядзе яна існавала да пажару 1862 году, калі атрымала моцныя пашкоджаньні і больш не аднаўлялася.
Каля 1900 году на месцы ратушы ўзьвялі будынак магістрату (відаць, з выкарыстаньнем фундамэнтаў і часткі муру ратушы)[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Другую сусьветную вайну ўзьведзены на месцы ратушы будынак цалкам зруйнавалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы 1818 году. Гэта быў 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак[2], рог якога ўпрыгожвала 2-ярусная вежа, завершаная купалам і флюгерам з выявай арханёла Міхаіла.
У выніку перабудовы 1818 году зьмяніўся агульны плян будынка, аконныя і дзьвярныя праёмы, на ўзроўні 2-га паверха галоўнага фасаду, арыентаванага на Рынак, зьявілася галерэя (апіралася на 4 калёны), на кутак будынка і на гранях вежы 1-га паверха — рустоўка, на 2-м паверсе — нішы.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Плян ратушы, 1818 г.
-
Рог Рынку і Жыдоўскай вуліцы, 1916 г.
-
Рог Рынку і Валеўскай вуліцы, 1925 г.
-
Месца, дзе раней знаходзілася ратуша, цяпер крама «Дзіцячы сьвет»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 360.
- ^ Страчаная спадчына Навагрудчыны. Частка 9. Наваградская Ратуша, Установа культуры «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анішчанка Я. Наваградская ратуша Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 — С. 360.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|