Паланечка
Паланечка лац. Pałaniečka | |
Палац Радзівілаў | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Вольнаўскі |
Вышыня: | 154 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 481 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225366 |
СААТА: | 1204807055 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°21′11″ пн. ш. 26°15′49″ у. д. / 53.35306° пн. ш. 26.26361° у. д.Каардынаты: 53°21′11″ пн. ш. 26°15′49″ у. д. / 53.35306° пн. ш. 26.26361° у. д. |
± Паланечка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Палане́чка[1], Паланэ́чка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Зьмейцы. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 481 чалавек. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Менск — Баранавічы); аўтамабільная дарога злучае паселішча з Баранавічамі і Мірам.
Паланечка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся палац Радзівілаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Паланечка ўпамінаецца ў XVI ст. як мястэчка ў Наваградзкім павеце, уладаньне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазьней Паланечка перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў тут збудавалі палац. У палацы разьмяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манэтаў. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч.
У 1751 годзе ў Паланечцы збудавалі драўляны касьцёл Святога Юр'я. У 1777 годзе мястэчка наведаў расейскі пісьменьнік Дзьмітры Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю, пра што напісаў у сваіх нататках.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Паланечка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Жухавіцкай воласьці Наваградзкага павету. У 1819 годзе тут збудавалі вадзяны млын. На 1844 год у мястэчку было 58 двароў з поўнымі надзеламі і 32 двары з прысядзібнымі дзялянкамі. У 1845 годзе пад апякунствам Канстантына Радзівіла тут знаходзілася рэдакцыя часопісу «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланечцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах мястэчка дзеялі паўстанцкія аддзелы. У сярэдзіне 1880-х гадоў пад назвай Паланечка існавалі 3 населеныя пункты: мястэчка — 62 двары, касьцёл, капліца, расейская земская народная вучэльня, вадзяны млын, крама; вёска (9 двароў) і маёнтак. На 1887 год у мястэчку было 57 двароў[3]. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя сяло (89 двароў) і маёнтак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Паланечку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Паланечка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Паланечка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час існавалі аднайменнае мястэчка (99 двароў) і фальварак (будынкаў).
У 1939 годзе Паланечка ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (з 14 красавіка 1960 да 12 верасьня 1986 году ў Савіцкім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 267 двароў, на 2000 год — 283. 26 чэрвеня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Паланечкаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Вольнаўскага сельсавету[5].
-
Касьцёл, каля 1900 г.
-
Могілкавая капліца. А. Віслоцкі, 1923 г.
-
Палац, сходы
-
Аранжарэя
-
Палац, 26.02.1917 г.
-
Палац, 26.02.1917 г.
-
Палац, 26.02.1917 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 454 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 459 чал. у сяле Паланечцы і 29 чал. у маёнтку Паланечцы; 1921 год — 523 чал. у мястэчку Паланечцы і 77 чал. у фальварку Паланечцы[6]; 1998 год — 664 чал.[7]; 1999 год — 639 чал.; 2000 год — 647 чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 481 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Паланечцы працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1899)
- Млын водны (1819)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Палац Радзівілаў (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Палац, інтэр'ер
-
Вадзяны млын
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У мясцовым касьцёле Святога Юр’я хрысьцілі Ігната Дамейку
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 73.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 537.
- ^ Jelski A. Połoneczka // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 725.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Дулеба Г. Паланэчка // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 380.
- ^ Дулеба Г. Паланэчка // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 381.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 537.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|