Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Вёска Ішкальдзь
Каардынаты 53°20′6.0″ пн. ш. 26°21′53.9″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.364972° у. д. / 53.335; 26.364972Каардынаты: 53°20′6.0″ пн. ш. 26°21′53.9″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.364972° у. д. / 53.335; 26.364972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і беларуская готыка[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XV ст. у Ішкальдзі. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Твор архітэктуры готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Ішкальдзкі касьцёл — унікальны ўзор гатычнага сакральнага дойлідства Вялікага Княства Літоўскага, які захаваўся да нашага часу амаль у першапачатковым выглядзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1449 годзе смаленскі намесьнік Мікалай Неміровіч, сын імавернага фундатара Ўселюбскага касьцёла Яна Няміры, заклаў у Ішкальдзі касьцёл пад тытулам Сьвятой Тройцы, Зьвеставаньня Панны Марыі і Сьвятога Мікалая[a]. Паміж 1468 і 1471 гадамі біскуп віленскі Ян Ласовіч асьвяціў новазбудаваны касьцёл[b]. У 1471 годзе Мікалай Неміровіч пацьвердзіў фундуш у сваім тэстамэнце[c][1].

Э. Паўловіч, 1848

У другой палове XVI ст. за Мікалаем Радзівілам «Чорным» касьцёл прыстасавалі пад кальвінскі збор. У 1641 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655—1667 гадох будынак значна пацярпеў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Н. Орда, 28.08.1876

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольанага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1868 годзе яго прыстасавалі пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У гэты час часткова сьцясалі бакавыя кантрафорсы, а сам будынак цалкам патынкавалі звонку (раней тынкаваліся толькі нішы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. За савецкім часам у жніўні 1968 году адбыўся масавы выступ мясцовага насельцтва ў абарону касьцельных рэчаў, якія зьбіраліся вывезьці[2]. У 1969 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

У 1980-я гады праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, па чым сьвятыню перадалі вернікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры готыкі. Гэта базыліка памерамі 26,4 × 14 м разам з апсыдай, накрытая 2-схільным дахам. Асноўны аб’ём падзяляецца дзьвюма парамі апорных слупоў на шырокі цэнтральны нэф і два вузкія бакавыя, якія перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі[3]. Перакрытая зорчатым скляпеньнем апсыда мае амаль роўную шырыню з каталіконам. З паўночнага боку да апсыды далучаюцца невысокая закрысьція і паўкруглы аб'ём зь вітымі ўсходамі[4]. Масіўныя муры ўмацоўваюцца на бакавых фасадах вэртыкальнымі, а з кутоў — прыступкавымі контрфорсамі. Высокі гатычны дах сьпераду закрывае масіўны шчыт-франтон, упрыгожаны нішамі з паўцыркулярным завяршэньнем.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт №197
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт №271. Ніжняя мяжа даецца годам заступленьня біскупа на пасаду, верхняя — датаю дакумэнту
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнты №№270, 271

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Менск, 1995. С. 29—45.
  2. ^ Сушко Р. Гісторыя аднаго вітража // «Дыялог» №1, 2008.
  3. ^ Кушнярэвіч А. Ішкалдскі Троіцкі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 681.
  4. ^ Чантурыя У., Ярашэвіч А. Ішкалдскі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 230.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Баравы Р. Невядомы помнік беларускай готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987, № 2. С. 20—24.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Габрусь Т. Мураваная сакральныя архітэктура Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага да стварэння Рэчы Паспалітай (канец XIII — трэцяя чвэрць XVI ст.) Готыка і рэнесанс // Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце. Т1. — Менск, 2005. С. 212—295.
  • Лакамка А. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. — Менск: Ураджай, 1999.
  • Туронак Ю. Фарміраваньне сеткі рымска-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387—1781 гадах // Наша Вера. 1995, № 1. С. 22—29.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000057

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў