Перайсьці да зьместу

Езна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Езна
лет. Jieznas
Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля
Герб Езны Сьцяг Езны
Першыя згадкі: 1492
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Прэнскі
Вышыня: 109 м н. у. м.
Насельніцтва: 1300 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°36′0″ пн. ш. 24°10′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 24.16667° у. д. / 54.6; 24.16667Каардынаты: 54°36′0″ пн. ш. 24°10′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 24.16667° у. д. / 54.6; 24.16667
Езна на мапе Летувы
Езна
Езна
Езна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Е́зна (па-летувіску: Jieznas) — места ў Прэнскім раёне Ковенскага павету Летувы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтар Езнаўскага староства. Насельніцтва на 2010 год — 1300 чал.

Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Прэнаў, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Коўны, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кашадары. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Першы пісьмовы ўспамін пра Езну датуецца 1492 годам, уладаньне вялікага князя (двор, цэнтар воласьці Ковенскага павету). З 1507 году — у валоданьні Галоўчынскіх, ад 1633 году — Пацаў[1].

Пад 1581 годам упершыню згадваецца як мястэчка. У пачатку XVII стагодзьдзя тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазьней у касьцёл. У 1645 годзе пры касьцёле заснавалі шпіталь.

У 1710 годзе атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. На 1776 год у Езьне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крамаў, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 году дзейнічала школа.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.

Ад 1918 году — у складзе Летувы. У 1952—1960 гадох — цэнтар Езнаўскага раёну. У 1956 годзе атрымала статус места.

  • XVIII стагодзьдзе: 1719 год — 50 чал.; 1795 год — 372 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 553 чал., зь іх 375 каталікоў, 170 юдаістаў, 5 магамэтанаў, 3 праваслаўныя.[2]; 1897 год — 1255 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 989 чал.; 1959 год — 797 чал.; 1979 год — 1854 чал.; 1989 год — 2,1 тыс. чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1476 чал.; 2010 год — 1300 чал.
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля (XVII ст.)
  • Палац Пацаў (XVII ст., захавалася частка аднаго крыла)
  1. ^ Езна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 212
  2. ^ Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
  3. ^ Езнас // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.