Алея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алея з пальмаў у садзе Масэ(fr) ў горадзе Тарбе
Алея ля палацу Соргенфры(da) ў Капэнгагене

Але́я (па-француску: allée ад aller — «ісьці») — дарога, пешаходная ці праезная (звычайна ў парку, садзе, часам па-за імі), абсаджаная паабапал дрэвамі, часам у спалучэньні з хмызьнякамі.

Тыпы алеяў — прамыя ў рэгулярных і крывалінейныя ў пэйзажных парках і садах — вызначаюцца архітэктурнай задумай, якая і дыктуе іх будову: двухрадные і шматрадныя, аднаярусныя і шмат’ярусныя, з падзяляльнай паласой, аркавыя (гэтак званыя пэргалы), з жывой загарадзьдзю і іншыя.

Дрэвы і хмызьнякі могуць быць свабодна растучымі або фармаванымі. Для алеяў ужываюць дрэвы з кампактнай кронай, даўгавечныя і ўстойлівыя да неспрыяльных умоваў вырастаньня; зь іглічных — лістоўніцу, яліну, піхту, кіпарыс і іншыя, зь ліставых — ліпу, дуб, ільм, бярозу, бук, граб, платан, гледычыю, клён і іншыя.

Сярэдняя адлегласьць паміж дрэвамі ў радзе 5 м, паміж радамі — 10 м; у залежнасьці ад памераў і формы кроны яна можа быць павялічана ці паменшана.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў