Перайсьці да зьместу

Зьміцер Круты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Круты
лац. Źmicier Kruty
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
27 чэрвеня 2024  цяперашні час
Папярэднік Ігар Сергеенка‎
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі
1 жніўня 2022  27 чэрвеня 2024
Папярэднік Уладзімер Сямашка
Наступнік Аляксандар Рагожнік
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2020  1 жніўня 2022
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Першы намесьнік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
21 лістапада 2019  3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Румас‎
Папярэднік Аляксандар Турчын‎
Наступнік Мікалай Снапкоў
Міністар эканомікі
18 жніўня 2018  21 лістапада 2019
Прэм’ер-міністар Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімер Зіноўскі
Наступнік ‎Аляксандар Чарвякоў
Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
27 студзеня 2017  18 жніўня 2018
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся10 студзеня 1981 (45 гадоў)
Бялынічы
АдукацыяБеларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь

Зьміцер Мікала́евіч Круты́ (10 студзеня 1981, Бялынічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з 27 чэрвеня 2024 году.

Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (2018—2019), першы віцэ-прэм'ер (2019—2020), намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта (2020—2022), амбасадар Расеі (2022—2024).

У 1998—2003 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце. Са жніўня па кастрычнік 2003 году інжынэр катэдры эканомікі і кіраваньня на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. У 2004 годзе скончыў асьпірантуру БДТУ.

У 2004—2006 гадах вядучы, галоўны эканаміст сэктару арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэньня ўпраўленьня эканомікі і інвэстыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах намесьнік начальніка ўпраўленьня ляснога комплексу галоўнага ўпраўленьня аграпрамысловага і лясной комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2014 гадах намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аграпрамысловага і ляснога комплексаў — начальнік упраўленьня ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2014—2017 гадах намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь

З 27 студзеня 2017 г. — Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 году прызначаны Міністрам эканомікі Беларусі[1][2].

29 лістапада 2019 прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра[3], 4 чэрвеня 2020 – намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта[4].

31 жніўня 2020 году Круты быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву[5].

1 жніўня 2022 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі у Расейскай Фэдэрацыі[6].

27 чэрвеня 2024 году прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта[7].

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]