Перайсьці да зьместу

Сяргей Алейнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Алейнік
лац. Siarhiej Alejnik
Міністар замежных спраў
13 сьнежня 2022  27 чэрвеня 2024
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Уладзімер Макей
Наступнік Максім Рыжанкоў
Намесьнік міністра замежных спраў
9 студзеня 2009  9 студзеня 2013
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Прастоле
10 красавіка 2008  27 сакавіка 2025[1]
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Уладзімер Каралёў
Наступнік Юры Амбразевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся28 студзеня 1965(1965-01-28) (61 год)
Менск
Адукацыя
Узнагароды
мэдаль „За працоўныя заслугі“
ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені

Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965 году ў Менску) — беларускі палітык і дыплямат. Міністар замежных спраў Беларусі (2022—2024).

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў (1986). На дыпляматычнай службе з 1992 году. У 1997 і, другі раз, у 1998 году прызначаны быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі[2][3]. З 5 кастрычніка 2002 году быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленьні Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэнэве[4].

10 красавіка 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Госьпіталераў Сьвятога Яна Ерусалімскага, Радоса й Мальты па сумяшчальніцтве[5].

9 студзеня 2009 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў[6] з захаваньнем пасадаў амбасадара[7]. Адстаўлены быў толькі з пасады Пастаяннага прадстаўніка ў Жэнэве[8]. З пасады ў міністэрстве адстаўлены стаў 9 студзеня 2013 году[9].

8 студзеня 2013 году стаў амбасадарам у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі а таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя па сумяшчальніцтве[10].

У 2020 стаў намесьнікам Уладзімера Макея ў Міністэрстве замежных справаў, дзе ўжо працаваў з 2009 па 2013 гг. 10 лютага 2022 году Лукашэнка паставіў Алейніка першым намесьнікам Макея.

Пасьля раптоўнай сьмерці Макея 13 сьнежня 2022 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных спраў[11].

27 чэрвеня 2024 году Алейнік быў вызвалены ад пасады міністра замежных спраў і прызначаны членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[12].

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 27 марта 2025 г. № 119
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 июня 1997 г. №761 «О назначении С. Ф. Алейника Постоянным представителем Республики Беларусь в Исполнительном совете Организации по запрещению химического оружия»  (рас.)
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 1998 г. №282 «О назначении С. Ф. Алейника Постоянным представителем Республики Беларусь в Организации по запрещению химического оружия»(недаступная спасылка)  (рас.)
  4. О НАЗНАЧЕНИИ С. Ф.АЛЕЙНИКА ПОСТОЯННЫМ ПРЕДСТАВИТЕЛЕМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПРИ ОТДЕЛЕНИИ ОРГАНИЗАЦИИ ОБЪЕДИНЕННЫХ НАЦИЙ И ДРУГИХ МЕЖДУНАРОДНЫХ ОРГАНИЗАЦИЯХ В г. ЖЕНЕВЕ (ШВЕЙЦАРИЯ) И ПРИСВОЕНИИ ЕМУ ДИПЛОМАТИЧЕСКОГО РАНГА ЧРЕЗВЫЧАЙНОГО И ПОЛНОМОЧНОГО ПОСЛАННИКА ПЕРВОГО КЛАССА(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2008 г. №198 «О назначении С. Ф. Алейника Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь при Святом Престоле, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь при Суверенном Военном Ордене Госпитальеров Святого Иоанна Иерусалимского, Родоса и Мальты по совместительству»  (рас.)
  6. Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц(недаступная спасылка)  (рас.)
  7. А.Лукашенко дал согласие на назначение С.Алейника заместителем министра иностранных дел Беларуси(недаступная спасылка)  (рас.)
  8. Об освобождении С. Ф. Алейника от должности Постоянного представителя Республики Беларусь при отделении Организации Объединенных Наций и других международных организациях в г. Женеве (Швейцарская Конфедерация)(недаступная спасылка)  (рас.)
  9. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 2013 г. №18 Аб вызваленні С. Ф. Алейніка і назначэнні В. Б. Рыбакова(недаступная спасылка)  (рас.)
  10. Указ Президента Республики Беларусь от 8 января 2013 г. №5 О назначении С. Ф. Алейника(недаступная спасылка)  (рас.)
  11. Новым міністрам замежных справаў Беларусі прызначылі кадравага дыплямата Сяргея Алейніка Радыё Свабода
  12. Лукашенко сменил Алейника на Рыженкова и отправил министра промышленности послом в Россию (рас.) Reform.news(be)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]