Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Выгляд
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МЖКГ РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Берсана, д. 16 |
Міністар | Генадзь Трубіла |
Намесьнікі |
|
Зьвязаныя кампаніі | «Камунальнік», «Ліфтсэрвіс» |
Бюджэт | 38 млрд рублёў[2] (2009 год; 14 млн $[3]) |
Сайт | mjkx.gov.by |
Міністэ́рства жыльлё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінжылкамга́с Белару́сі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне карыстаньня жытлом. Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 28 ліпеня 2023 году пасаду міністра займае Генадзь Трубіла.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цэнтральны апарат — 5 управаў, 3 аддзелы[4];
- Прадпрыемствы «Белжылпраект», «Белінкамаш», «Белкамунпраект», «Белліфт», «Белліфтмантаж», «Белліфтпраект», «Белтэхналіфт», «Жылкамунтэхніка», «Камунальнік», «Ліфтсэрвіс», «Слонімскі вадаканал»;
- Вучэльня кадраў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі[5].
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- парадкаваньне жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ды абыходжаньня з камунальнымі адкідамі;
- парадкаваньне будаўніцтва, перабудовы, выкарыстаньня, утрыманьня ды рамонту вуліцаў паселішчаў;
- аказаньне жыльлёва-камунальных паслугаў;
- стварэньне ўмоваў для пашырэньня аказаньня паслугаў падпарадкаванымі прадпрыемствамі;
- падача прапановаў аб зьмене разьлікаў за карыстаньне жытлом ды камунальныя паслугі;
- прыцягненьне вонкавых пазыкаў;
- разьвіцьцё вонкавагаспадарчых сувязяў.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- правядзеньне нарадаў аб жытле;
- заказ навуковых дасьледаваньняў;
- запыт зьвестак ва ўстановах[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва міністэрства (рас.). Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 17 верасьня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 17 верасьня 2010 г.
- ^ Будова цэнтральнага апарату (рас.). Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 верасьня 2010 г.
- ^ Рэспубліканскія падведамасныя арганізацыі (рас.). Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 верасьня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 968 (рас.) Праверана 17 верасьня 2010 г.