Мікалай Снапкоў
Мікалай Снапкоў | |
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 30 студзеня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Аляксандар Радзькоў |
Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
4 сьнежня 2009 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Мікалай Зайчанка |
Наступнік: | Уладзімер Зіноўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1969 Магілёў, БССР |
Адукацыя: |
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Мікала́й Гена́дзевіч Снапко́ў (нарадзіўся ў 1969 годзе) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 6-ы міністар эканомікі Беларусі (2009—2014).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. З 1986 году працаваў рабочым рамонтнай майстэрні саўгасу «Трасьціно» Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Па сканчэньні Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1991) працаваў эканамістам племзаводу «Леніна» Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці, затым — эканамістам Гарадзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па сьвінагадоўлі, старшым эканамістам ЭВСА «Пісараўшчына» Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. 1992—1994 — бугальтар Дрыбінскага раённага ВА ЖКГ Магілёўскай вобласьці. 1994—1996 — эканаміст, галоўны эканаміст крэдытнага аддзелу, намесьнік кіраўніка Дрыбінскага аддзяленьня «Белаграпрамбанку». 1996—2000 — намесьнік старшыні па пытаньнях эканомікі, рыначных адносінаў і прыватызацыі Горацкага райвыканкаму. 2000—2007 — начальнік фінансавага ўпраўленьня Магілёўскага аблвыканкаму. У 2001 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. 2007—2009 — намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму. 9 студзеня 2009 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.
4 сьнежня 2009 году загадам прэзыдэнта прызначаны міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[1]. 27 сьнежня 2014 году пераведзены на пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Біяграфія новага міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова Эканоміка. БелаПАН (4 сьнежня 2009). Праверана 6 кастрычніка 2011 г.
- ^ Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь Снапкоў Мікалай Генадзевіч Пэрсаналіі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 6 кастрычніка 2011 г.
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь