Белдзяржхарчпрам
Выгляд
Белдзяржхарчпрам | |
Тып | канцэрн |
---|---|
Заснаваная | 5 сакавіка 1997 (27 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Аранская, д. 6 |
Ключавыя фігуры | Іван Данчанка |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | алей, гарэлка, слодычы, цукар |
Абарачэньне | ▼12,9 трыльёну рублёў (2011; 2,3 млрд $[2]) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲2020,2 млрд руб (2011; 360,4 млн $) |
Чысты прыбытак | ▲729,4 млрд руб (2011; 130,1 млн $) |
Матчына кампанія | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Крыніца», «Менск Крышталь» |
Белдзяржхарчпрам — беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасьці, заснаваны ў 1997 годзе[3]. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Армэніі (Ерэван), Грузіі (Тбілісі), Казахстане (Алматы), Кыргыстане (Бішкек), Латвіі (Рыга), Польшчы (Варшава), Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург) і Ўкраіне (Кіеў). З 24 жніўня 2000 г. у падпарадкаваньні ўрада[4]. З 5 траўня 2006 г. пасаду старшыні займае Іван Данчанка[5].
Даччыныя прадпрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад канцэрну ўваходзяць Менскі дзяржаўны каледж харчовай прамысловасьці ды прадпрыемствы:
- Берасьцейскай вобласьці — «Белалка», «Белсолад» (Янаў), Жабінкаўскі цукровы завод, Маларыцкі кансерваваагароднінасушыльны камбінат, «Палімер» (вёска Сінкевічы, Лунінецкі раён), «Першая шакалядная кампанія», «Экзон-Глюкоза» (Дарагічын);
- Віцебскай вобласьці — Віцебскі алеяэкстракцыйны завод, Віцебскі плодаагароднінны камбінат, «Прыдзьвіньне»;
- Гарадзенскай вобласьці — «БелКава» (Ашмяны), Гарадзенскі алейна-тлушчавы камбінат (Наваельня, Зьдзецельскі раён), «Гораднябіяпрадукт» (Скідзель, Гарадзенскі раён), «Лідзкія харчовыя канцэнтраты», «Нёман», «Нёманофф», «Ойл-Фуд» (Наваельня), Скідзельскі цукровы камбінат;
- Гомельскай вобласьці — «Аграойл» (в. Яроміна, Гомельскі раён), Гомельскі лікёра-гарэлачны завод, Гомельскі тлушчавы камбінат, «Мазырсоль», «Чырвоны Мазырчук», «Этанол» (Мазыр);
- Магілёўскай вобласьці — Бабруйскі завод алею, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, «Чырвоны харчавік» (Бабруйск);
- Менскай вобласьці — «Аквадзіў» (в. Маліноўшчына, Маладэчанскі раён), «Арок Плюс» (Смалявічы), «Весялова» (Барысаўскі раён), «Гама смаку» (Клецак), Гарадзейскі цукровы камбінат (Нясьвіскі раён), «Івкон» (Івянец, Валожынскі раён), «Конфа» (Маладэчна), «Машхарчпрад» (Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён), «Пяць кантынэнтаў» (в. Вялікае Сьціклева, Менскі раён), Пухавіцкі харчкамбінат, Слуцкі цукроварафінадны камбінат, «Флексасэрвіс» (Нясьвіж), «Эўратарэкс» (Гарадзея);
- Менску — «Аргхарчпрам», «Белбудхарчпрам», «Дражджавы камбінат», «Інтэрферм», «Крыніца», «Менск Крышталь», Менскі завод пеністага віна, Менскі маргарынавы завод, «Паўднёвы Захад», «Поліпрынт», «Прадукты харчаваньня» і «Слодыч».
Таксама ў склад канцэрна ўваходзіць заморскае прадпрыемства «Далхеа Трэйдынг» (Лімасол, Кіпр)[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bgp.by/by/about-by/
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2011 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (5605,84) набыцьця даляра. Праверана 17 сакавіка 2012 г.
- ^ Загад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 1997 г. №53 (рас.). Банк заканадаўства Рэспублікі Беларусь (19 студзеня 2007). Праверана 17 сакавіка 2012 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2000 г. № 460 Аб Беларускім дзяржаўным канцэрне харчовай прамысловасьці «Белдзяржхарчпрам». Зьвязда, № 163 (24014) (26 жніўня 2000). Праверана 17 сакавіка 2012 г.
- ^ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 2006 г. № 587. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 сакавіка 2012 г.
- ^ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2000 г. № 1683 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (3 студзеня 2012). Праверана 17 сакавіка 2012 г.