Іван Церцель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іван Церцель
афіц. Іван Тэртэль
Ivan Tertel.png
10-ы старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі
3 верасьня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Валеры Вакульчык
7-ы старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі
4 чэрвеня 2020 — 3 верасьня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Леанід Анфімаў
Наступнік: Васіль Герасімаў
Намесьнік старшыні КДБ Беларусі
24 лістапада 2008 — 4 чэрвеня 2020
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 верасьня 1966 (54 гады)
Прывалкі, Гарадзенскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР
Бацька: Станіслаў Янавіч Церцель
Адукацыя:

Іва́н Станісла́вавіч Це́рцель (нар. 8 верасьня 1966, вёска Прывалкі, Гарадзенскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР, СССР) — беларускі вайсковы дзяяч, старшыня КДБ РБ (з 2020).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — Станіслаў Янавіч Церцель — кінамэханік.

Ва Ўзброеных сілах СССР з 1984 року. У 1989 скончыў Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную камандную вучэльню, у 1994 — Інстытут нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, у 1996 — Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, у 2017 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1993—2007 роках на службе ў ворганах памежнай службы Беларусі, быў начальнікам інфармацыйна-аналітычнай групы апэратыўнага аддзелу 16-га пагранічнага аддзелу памежных войскаў Беларусі.

З 24 лістапада 2008 да 16 сьнежня 2013 — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі па забесьпячэньні эканамічнай бясьпекі і барацьбе з карупцыяй.

З 16 сьнежня 2013 да 4 чэрвеня 2020 — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Уваходзіў у склад міжведамасных камісіяў па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі, па бясьпецы ў эканамічнай сфэры пры Савеце бясьпекі Беларусі. 1 ліпеня 2019 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 441, паводле якой прызначыў Івана Церцеля адным з прадстаўнікоў дзяржавы на ААТ «Нафтан»[1]. Паводле А. Лукашэнкі, «Церцель займаўся ў Камітэце дзяржбясьпекі кантролем у эканоміцы»[2].

4 чэрвеня 2020 року прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 12 чэрвеня 2020 году паведаміў пра ўзбуджэньне 2-х крымінальных справаў па артыкулах «Легалізацыя сродкаў, здабытых незаконным шляхам» і «Нявыплата падаткаў» пасьля ператрусу ў «Белгазпрамбанку». У выніку канфіскавалі каля 4 млн даляраў ЗША і каштоўныя паперы на 500 000 $[3]. 3 верасьня пераведзены на пасаду старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. 17 ліпеня 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб улучэньні Івана Церцеля ў склад Савету бясьпекі Беларусі[4]. 5 лістапада 2020 году А. Лукашэнка надаў Івану Церцелю вайсковае званьне генэрал-лейтэнанта і ўручыў пагоны ў Палацы незалежнасьці[5].

У студзені 2021 году Ігар Макар, былы намесьнік камандзіра баявой групы падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў пляну замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе[6].

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе ўключаны Эўразьвязам у «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў за датычнасьць да разгону акцыяў пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року[7]. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, Церцель быў адказны за рэпрэсіўную работу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі Беларусі[8][9][10][11].

31 жніўня 2020 году Церцель быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[12].

6 лістапада 2020 году быў зноўку дададзены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[13]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ й экс-старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсіяў і запалохвання дзяржаўнага апарату пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці, адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[14]. З-за гэтага жа Церцеля ў свае сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[15], Канада[16], Швайцарыя[17][18].

Таксама Церцель знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе спэцыяльна прызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў(de) ЗША[19][20].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Урад прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіраваньня ААТ «Нафтан» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 ліпеня 2019 г. Праверана 26 траўня 2021 г.
  2. ^ Вольга Мядзьведзева, Марыя Дадалка. «Для нас вельмі важна цяпер, каб да ўлады прыйшлі патрыёты і прафэсіяналы» // Зьвязда : газэта. — 5 чэрвеня 2020. — № 108 (29222). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». КДК: ёсьць доказы прыналежнасьці экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» да супрацьпраўнай дзейнасьці // Белтэлерадыёкампанія, 12 чэрвеня 2020 г. Праверана 26 траўня 2021 г.
  4. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка абнавіў склад Савету бясьпекі // Белтэлерадыёкампанія, 17 ліпеня 2020 г. Праверана 26 траўня 2021 г.
  5. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». За стваральную працу і ўклад у разьвіцьцё краіны прэзыдэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і генэральскія пагоны // Белтэлерадыёкампанія, 5 лістапада 2020 г. Праверана 26 траўня 2021 г.
  6. ^ Экс-боец «Алмаза»: Председатель КГБ Тертель участвовал в разработке плана по ликвидации Шеремета(рас.). Хартыя’97Праверана 2021-06-24 г.
  7. ^ Council Implementing Regulation (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus(анг.). EUR-Lex(en) (31 студзеня 2011). Праверана 13 ліпеня 2020 г.
  8. ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus(анг.). EUR-Lex(en) (15 кастрычніка 2012). Праверана 13 ліпеня 2020 г.
  9. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  10. ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  11. ^ Beschluss 2012/642/GASP des Rates vom 15. Oktober 2012 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus Nr. 215
  12. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  13. ^ EU slaps sanctions on Belarus leader Lukashenko for crackdown(анг.). BBC (2020-11-06). Праверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-05-17 г.
  14. ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex(анг.). EUR-Lex(en).
  15. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  16. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  17. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus(анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  18. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  19. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(en)
  20. ^ Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions(анг.) Праверана 2021-07-24 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]