Канстанцін Шульган
Канстанцін Шульган | |
Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
18 жніўня 2018 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Сяргей Папкоў |
Намесьнік кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце | |
красавік 2016 — 18 жніўня 2018 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
11 ліпеня 1965 (59 гадоў) Бяроза |
Адукацыя: |
Канстанці́н Шульга́н — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з 18 жніўня 2018 году.
У 1989 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню супрацьпаветранай абароны. З чэрвеня 1989 году па студзень 1995 году праходзіў службу на пасадах інжынэра трэцяга аддзелу в/ч 51458 і старэйшага афіцэра чацьвёртага аддзелу Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры Міністэрстве абароны Беларусі. Пасьля па чэрвень 2008 году займаў пасады старшага афіцэра, галоўнага спэцыяліста, начальніка групы, начальніка аддзела ў структуры Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры Савеце Бясьпекі Беларусі.
У 2008—2013 гадах служыў на афіцэрскіх пасадах у Апэратыўна-аналітычным цэнтры пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі. У красавіку 2016 году прызначаны намесьнікам начальніка ААЦ. Да 2018 году працаваў на гэтай пасадзе. У кастрычніку 2017 году Лукашэнка адхіліў усё кіраўніцтва Цэнтру ад працы ў сувязі з апэратыўна-сьледчай праверкай[1]. 18 жніўня 2018 году ачоліў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[2][3].
Унесены ў санкцыйныя сьпісы краінаў Балтыі[4][5] і Канады[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лукашенко отстранил от должностей руководство Оперативно-аналитического центра(недаступная спасылка), БелаПАН, 13.10.2017
- ^ Лукашенко сменил руководство правительства. Новым премьером назначен Румас, обновились все вице-премьеры, Intex-press, 18-08-2018
- ^ Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
- ^ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ^ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.) Cabinet of Canada
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канстанцін Шульган, жыцьцяпіс на БЕЛТА