Перайсьці да зьместу

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МСГХ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (34 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Кірава, д. 15
Міністар Юры Горлаў
Першы намесьнік Сяргей Федчанка
Намесьнікі Уладзімер Гракун,
Ала Ламакіна,
Іван Сьмільгінь,
Вадзім Шагойка[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белводгас»
Бюджэт 3712,8 млрд рублёў[2] (2009 год; 1324,4 млн $[3])
Сайт mshp.gov.by

Міністэ́рства се́льскай гаспада́ркі і харчава́ньня Рэспу́блікі Белару́сь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне сельскай гаспадаркі. Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 4 сакавіка 2025 году пасаду міністра займае Юры Горлаў[4].

  • парадкаваньне сельскагаспадарчай вытворчасьці дзяржаўных ўстановаў;
  • стварэньне ўмоваў для прыватызаваньня аграпрамысловай вытворчасьці;
  • укараненьне ў сельскай гаспадарцы дасягненьняў навукі;
  • павышэньне выніковасьці сельскагаспадарчай вытворчасьці й перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны;
  • стварэньне ўмоваў для павелічэньня вытворчасьці харчаваньня;
  • павышэньне спабораздольнасьці сельскагаспадарчых тавараў за мяжой;
  • прыцягненьне капіталаўкладаньняў для пераабсталяваньня сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
  • забесьпячэньне выкананьня падпарадкаванымі прадпрыемствамі плянавых паказьнікаў вывазу ды ўвозу сельскагаспадарчых тавараў.
  • спрыяньне захаваньню асяродзьдзя ўзнаўленьня рыбы;
  • распрацоўка заканадаўства аб сельскай гаспадарцы;
  • стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў;
  • узгадненьне правядзеньня сельскагаспадарчых навуковых дасьледаваньняў;
  • забесьпячэньне вытворчасьці хлеба й макаронаў;
  • распрацоўка прыёмаў сельскагаспадарчай вытворчасьці на забруджаных радыёнуклідамі землях;
  • парадкаваньне насеньневодзтва, гатункавыпрабаваньня, пляменнай справы, мэліярацыі ды хімізацыі земляў, мэханізаваньня ды электрыфікацыі сельскай гаспадаркі;
  • нагляд за выкананьнем правілаў карыстаньня сельскагаспадарчым абсталяваньнем ды сродкамі абароны расьлінаў;
  • ухваленьне пастановаў аб бясьпецы геннай інжынэрыі;
  • ліцэнзаваньне;
  • улік асушальных збудаваньняў ды рыбалоўных угодзьдзяў;
  • ацэнка праектаў ды будаўніцтва асушальных збудаваньняў;
  • ухваленьне правілаў бясьпекі працы на падпарадкаваных прадпрыемствах;
  • нагляд за выкарыстаньнем грошай урада, выдаткаваных на сельскую гаспадарку;
  • прыцягненьне замежных укладаньняў у сельскую гаспадарку;
  • нагляд за якасьцю харчаваньня пры вытворчасьці й захоўваньні;
  • выдача пасьведчаньняў аб уліку генна-інжынэрных гатункаў расьлінаў, пародаў жывёлаў ды штамаў непатагенных мікраарганізмаў;
  • закуп сельскагаспадарчых тавараў ды паслугаў;
  • ухваленьне нормаў працы й расходу паліва ў сельскай гаспадарцы[6].

Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановаю ўраду БССР ад 12 жніўня 1991 году № 312, паводле якой міністар прызначаўся Вярхоўным Саветам[7]. Пастановаю ад 12 лютага 1996 году № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка 2001 году № 1590 міністар прызначаецца прэзыдэнтам[6].

  1. Кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусі (рас.) Аб міністэрстве. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 жніўня 2023 г.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 2 верасьня 2010 г.
  3. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 2 верасьня 2010 г.
  4. Назначены новые главы Минсельхозпрода и Минстройархитектуры (рас.) Reform.news(be)
  5. Будова міністэрства (рас.). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2010). Праверана 2 верасьня 2010 г.
  6. 1 2 Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 верасьня 2010 г.
  7. Гісторыка-архіўная даведка да фонду міністэрства за 1991-1995 гг. (рас.). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]