Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КДК РБ
Папярэднік Кантрольная палата
Дата ўтварэньня 27 лістапада 1996 (23 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 3
старшыня Леанід Анфімаў
Бюджэт 37,2 млрд рублёў[1] (2009; 13,3 млн $[2])
Сайт kgk.gov.by

Камітэ́т дзяржа́ўнага кантро́лю Рэспу́́блікі Бе́ларусь (КДК РБ) — дзяржаўны камітэт Беларусі, які ажыцьцяўляе кантроль за выкананьнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаньнем дзяржаўнай уласнасьці, выкананьнем актаў Прэзыдэнта, Парлямэнту, Ураду і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасьці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны[3]. Старшыня — Леанід Анфімаў.

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Апарат — 2 дэпартамэнты, 9 галоўных управаў, 2 управы, 2 аддзелы, сакратарыят;
  • Міжраённыя ды абласныя камітэты.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • абарона дзяржаўных гаспадарчых зацікаўленасьцяў ад супрацьпраўных замахаў;
  • праверка выкананьня даручэньняў прэзыдэнта;
  • нагляд за выкарыстаньнем установамі ды індывідуальнымі прадпрымальнікамі бюджэтных сродкаў ды дзяржаўнай уласнасьці;
  • нагляд за выкананьнем пастановаў прэзыдэнта, Нацыянальнага сходу ды ўраду аб дзяржаўнай уласнасьці, гаспадарчых зносінах, грошах і падатках;
  • выяўленьне буйных гаспадарчых ды маёмасных правапарушэньняў;
  • выяўленьне нескарыстаных сродкаў павышэньня выніковасьці гаспадарчай дзейнасьці;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне гаспадарчых правапарушэньняў;
  • прадухіленьне адмываньня незаконных даходаў ды выдаткоўваньня на тэрарызм;
  • вядзеньне адміністрацыйных справаў.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт валодае наступным шэрагам паўнамоцтваў:

  • запыт і тэрміновае атрыманьне зьвестак ад установаў ды грамадзянаў;
  • запыт і атрыманьне ад Нацыянальнага банку, гандлёвых банкаў ды іншых пазыковых установаў рахункаводчых і статыстычных справаздачаў, зьвестак аб банкаўскіх апэрацыях, стане й налічэньні рахункаў, укладаў ды даведак і копіяў дакумэнтаў аб разьліках установаў і грамадзянаў;
  • бясплатнае карыстаньне дадзенымі ўстановаў;
  • запыт і тэрміновае атрыманьне ў ходзе праверак тлумачэньняў ды дакумэнтаў ад кіраўнікоў установаў і грамадзянаў;
  • прыцягненьне да праверак прадстаўнікоў праваахоўных ды назіральных установаў і адмыслоўцаў;
  • вынясеньне ўстановам і грамадзянам загадаў аб:
  1. аплаце падаткаў ды мытаў,
  2. вяртаньні атрыманых або выкарыстаных урадавых сродкаў,
  3. спыненьні выдаткоўваньня бюджэтных сродкаў,
  4. выпраўленьні выяўленых парушэньняў,
  5. касаваньні дамоваў арэнды й недапушчэньні прыватызаваньня дзяржаўнай уласнасьці,
  6. спыненьні няўхваленай урадам будоўлі,
  7. забароне збыту тавара пры выяўленьні парушэньня парадка ўліку выручкі, выдаткоўваньня наяўных грошай, выдачы сумаў пад справаздачу, гандлі без дазволу,
  8. забароне вытворчасьці й адкліканьні з абароту тавараў, небясьпечных для здароўя і маёмасьці грамадзянаў або навакольнага асяродзьдзя,
  9. забароне збыту тавараў пасьля сканчэньня тэрмінаў іх прыдатнасьці й захоўваньня,
  10. падліку грошай і тавараў пры парушэньні правілаў гандлю,
  11. спыненьні дзейнасьці ўстановаў, што прынамсі двойчы цягам году парушылі правілы гандлю,
  12. забароне ўстановам і грамадзянам ужываць сродкі вымярэньняў, не адпаведныя заканадаўству аб адзінстве вымярэньняў,
  13. арышце грошай, тавараў і іншай маёмасьці ўстановаў і грамадзянаў за нясплату падаткаў і мытаў;
  • накіраваньне дадзеных праверак для разгляду ва ўстановы ды індывідуальным прадпрымальнікам;
  • накіраваньне Міністэрству фінансаў прадпісаньня аб прыпыненьні выдачы сродкаў парушальніку бюджэтнага заканадаўства;
  • накіраваньне для выкананьня ў падатковыя органы рашэньняў аб спагнаньні падаткаў і мытаў;
  • вядзеньне адміністрацыйных справаў;
  • падрыхтоўка дакумэнтаў аб вызваленьні юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйнай адказнасьці;
  • удзел у праверцы зьвестак аб вылучэнцах на пасады ва ўрадавых установах, праверка заяваў аб даходзе й маёмасьці;
  • запыт у падатковых установах заяваў аб даходзе й маёмасьці;
  • складаньне заключэньняў аб адпаведнасьці супрацоўнікаў урадавых установаў займаным пасадам;
  • падача ва ўрадавыя ўстановы прапановаў аб прыцягненьні іх супрацоўнікаў да адказнасьці за правапарушэньне;
  • перадача ў адказныя ўрадавыя ўстановы зьвестак аб крадзяжы й зьнішчэньні ўрадавай уласнасьці;
  • вынясеньне ўстановам прапановаў аб касаваньні супярэчных заканадаўству пастановаў;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта аб невыкананьні даручэньняў, зьмешчаных у ягоных пастановах;
  • зварот у суд з позваю аб касаваньні ўліку, спагнаньні атрыманых даходаў і банкруцтве прадпрыемства;
  • падача позвы аб абароне зацікаўленасьцяў урадавых установаў[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 ліпеня 1990 году Вярхоўным Саветам БССР быў скасаваны Камітэт народнага кантролю БССР. 13 сакавіка 1992 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь», згодна зь якім была ўтвораная падкантрольная Ўраду ўстанова, якая ажыцьцяўляла кантроль за выкананьнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаньнем дзяржаўнай уласнасьці і іншыя функцыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 26 жніўня 2010 г.
  2. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 26 жніўня 2010 г.
  3. ^ Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Закон аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органах(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (1 ліпеня 2010). Праверана 19 красавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]